Перайсці да зместу

Аляксандра Рыгораўна Мураўёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Мураўёва
Александра Григорьевна Муравьёва
Акварэль Пётра Сакалова, 1825
Дата нараджэння 1804
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1832(1832-11-22)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя
Бацька Рыгор Іванавіч Чарнышоў
Маці Лізавета Пятроўна Квашніна-Самарына
Муж Мікіта Міхайлавіч Мураўёў[d]
Дзеці Sofiya Muravyova[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандра (Александрына) Рыгораўна Мураўёва (руск.: Александра Григорьевна Муравьёва; 1804 — 22 лістапада 1832, Пятроўскі Завод), народжаная графіня Чарнышова, сястра дзекабрыста Захара Чарнышова[1], жонка дзекабрыста Мікіты Мураўёва, якая паследвала за ім у Сібір.

Дачка дзейснага таемнага саветніка Рыгора Іванавіча Чарнышова (1762—1831) і Лізаветы Пятроўны Квашнінай-Самарынай (1773—1828). Жонка Мікіты Мураўёва з 22 лютага 1823 года. Калі мужа арыштавалі, чакала трэцяе дзіця. Дазвол следваць за мужам атрымала праз Маскву, бачылася з Аляксандрам Пушкіным, які перадаў ёй свае вершы, адрасаваныя дзекабрыстам «У глыбіні сібірскіх руд…», і пасланне да І. Пушчына — «Мой первый друг, мой друг бесценный…». Прыбыла ў Чыцінскі астрог у лютым 1827 года. Памерла ў Пятроўскім Заводзе. З траіх дзяцей Мураўёвых, якія нарадзіліся ў Сібіры, выжыла толькі дачка Соф'я. Аляксандра Рыгораўна завяшчала пахаваць сябе побач з маці, але на гэта не быў атрыманы дазвол уладаў. Над магілай А. Мараўёвай па жаданні мужа была пабудаваная капліца.

Зноскі