Аляксей Хайчук
Выгляд
Аляксей Хайчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1984 (40 гадоў) |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Аляксей ХАЙЧУК (нар. 21 лістапада 1984, Брэст) — музыкант, ударнік, удзельнік гурта «J:морс».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У школе быў удзельнікам розных брэсцкіх музычных гуртоў. Да «J:морс» далучыўся ў жніўні 2007 года ў якасці ўдарніка. Апроч гэтай дзейснасці, Хайчук складае песні і спявае, што дэманстраваў у 2009 годзе на шэрагу канцэртаў «J:морс», выконваючы ўласную песню «Лунный загар».
Скончыў Брэсцкае музычнае вучылішча (2005) па класе ўдарных. У 2005 заняў другое, а ў 2006 — першае месца на рэспубліканскім конкурсе «Барабаны біт».