Адлегласць (альбом)
| Адлегласць | |
|---|---|
| |
| музычны альбом J:морс | |
| Дата выпуску | 2007 |
| Жанр | рок-музыка і поп-рок |
| Працягласць | 41 хв. |
| Прафесійныя рэцэнзіі | |
|
experty.by |
|
«Адлегласць» — першы беларускамоўны альбом гурта «J:морс». Запісваўся цягам 2003—2007 гадоў на студыях «Бегемот», «Селах» і «Меца-Фортэ».
Канцэпцыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя запісаць беларускамоўны альбом з'явілася ў калектыву ў 2004 годзе, пасля зваротаў наконт гэтага гледачоў на канцэртах[2]. У верасні 2007 году Уладзімір Пугач запісаў песню «Беларускае золата», а 17 кастрычніка выйшаў аднайменны інтэрнэт-сінгл[3]. Сярод 11 песняў альбому 6 запісаў выдаваліся ўпершыню. Некаторыя з іх спалучалі ў сабе сум з самаіроніяй (песні «Беларускае золата», «Няпраўда» ды «Зорка Венера»)[4]. У сувязі з выданнем кружэлкі 20 лістапада беларускае прадстаўніцтва амерыканскага прадпрыемства «Apple Inc.» выпусціла 100 "iPod nano" з гравіроўкай «Адлегласці»[5]. Першае ж канцэртнае прадстаўленне альбому адбылося 2 снежня ў «West World Club» у Мінску[6]. 24 лютага 2008 году ў Бярэсці «J:морс» паспяхова распачаў свой канцэртны тур з альбомам па Беларусі[7]. Па выніках 2008 года ў сетцы дыскарняў «Містэрыя гуку» продажы альбома «Адлегласць» склалі каля 10’000 тысячаў дыскаў, што дазволіла яму стацца другім па прадавальнасці[8]. Альбом таксама трапіў у дзесятку найбольш прадаваных выдавецтвам «West Records» у 2008 годзе[9].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]| № | Назва | Працягласць |
|---|---|---|
| 1. | «Беларускае золата» | 03:32 |
| 2. | «Маё сонца» (пераклад Рамана Арлова з рускай) | 02:58 |
| 3. | «Няпраўда» | 03:57 |
| 4. | «Жыві» (выдавалася ў ранейшым альбоме) | 03:54 |
| 5. | «Вярба» | 03:41 |
| 6. | «Глядзі» (пераклад Рамана Арлова з рускай) | 03:35 |
| 7. | «Зорка Венера» | 03:48 |
| 8. | «Горад» | 03:49 |
| 9. | «Так-цік-так» | 03:47 |
| 10. | «Паветра» (выдавалася ў ранейшым альбоме[10]) | 03:18 |
| 11. | «Адлегласць» | 03:50 |
Кароткаметражны фільм
[правіць | правіць зыходнік]Кароткаметражны фільм «Адлегласць: падарожжа па Беларусі» (14 хвілін 24 секунды):
«Жыхары сталіцы (мы іх не бачым, але здагадваемся, што гэта музыкі J:морс) сядаюць на аўто і чатыры разы імчаць з Мінску на чатыры кірунку свету. І штораз яны вандруюць на скрай Беларусі, здымаючы выбітныя, але малазнаёмыя нашаму грамадству, помнікі старасветчыны. Гэта пераважна культавыя пабудовы розных канфесіяў, а дакладней тое, што ад іх засталося ў змаганні з віхурай часу. Рэзкія восеньскія фарбы. Аблокі, што шпарка ляцяць у свінцовым небе. Нясціханы вецер. Пейзажы, якія ўзрушваюць і схіляюць да роздуму. Глядач знаёміцца толькі з дванаццацю помнікамі архітэктуры, якія знаходзяцца на мяжы нашай краіны. А іх, гэтых помнікаў, насамрэч, амаль тысяча, і бальшыня з іх месціцца значна бліжэй да сталіцы. Трэба іх толькі заўважыць[4].»
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Пугач — музыка (да 1, 4, 6, 7, 9 песень), словы (да 1-4, 6, 7, 9, 10 песень), ідэя і здымкі відэа.
- Раман Арлоў — музыка (да 2, 3, 7, 8, 10, 11 песень), словы (да 3, 7-11 песень).
- Алесь Зайцаў — звядзенне і мастарынг, акрамя звядзення 1, 5 песень (А. Баброўка).
- Зміцер Бескаравайны — ідэя і кіраўнік відэа.
- У. Казаноўскі — дызайн.
- Ю. Федарэнка — фота.
- А. Савіцкі — здымкі і мантаж відэа.
Зноскі
- ↑ J:морс "Адлегласць" (+аўдыё). experty.by.
- ↑ «J:морс» выпусціў першы беларускі альбом(недаступная спасылка)// Наша Ніва. №43 (545), 22 лістапада 2007. Старонка 16.
- ↑ «J:морс» рыхтуе першы беларускамоўны альбом(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 17 кастрычніка 2007
- ↑ а б Сяргей Балахонаў. J:морс — Адлегласць Архівавана 8 студзеня 2011.// Тузін Гітоў. 11 снежня 2007
- ↑ J:мoрс стаў беларускамоўным Архівавана 22 чэрвеня 2008.// Тузін Гітоў. 21 лістапада 2007
- ↑ Зрэшты, знаёмся: новы альбом J:морс «Адлегласць»(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 28 лістапада 2007
- ↑ Сяргей Будкін. «J:морс» натхняецца вясной Архівавана 8 студзеня 2011.// Тузін Гітоў. 25 лютага 2008
- ↑ Сяргей Будкін. Дарафееву з Афанасьевай не купляюць// Радыё «Рацыя». 3 сакавіка 2009
- ↑ West Records падвёў свае музычныя вынікі(недаступная спасылка)// Тузін Гітоў. 5 студзеня 2009
- ↑ Беларускамоўны альбом «J:Морс» з'явіцца 20 лістапада(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 6 лістапада 2007
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Язвінскі. Прэзентацыя новага альбому J:морс «Адлегласць»// Сайт «Generation.by». 4 снежня 2007
- Песня «Глядзі» Архівавана 30 ліпеня 2008.
- Песня «Зорка Венера» Архівавана 30 ліпеня 2008.
- Песня «Так-цік-так» Архівавана 30 ліпеня 2008.
- Кароткаметражны фільм "Адлегласць" на YouTube
