Уладзімір Пугач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Пугач
Дата нараджэння 18 красавіка 1976(1976-04-18) (43 гады)
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты голас[d]

Уладзімір Пу́гач (нар. 18 красавіка 1976, Пінск) — беларускі музыкант, спявак, лідар гурта «J:морс».

На сцэне пачаў выступаць у школе. У 1997 годзе разам з сябрам і аднакашнікам Арцёмам Лядоўскім стварыў дуэт «No Logo», у якім абодва пісалі свае песні і па чарзе выступалі ў ролі вакалістаў.

У канцы 1999 гады на аснове «No Logo» з тымі жа лідарамі пры ўдзеле сесійных музыкантаў была створана група «J:морс».

У 2002 годзе А. Лядоўскі пакінуў групу і У. Пугач стаў яе адзіным вакалістам. Ён жа з тых часоў піша абсалютную большасць песень калектыву на рускай і беларускай мовах, з'яўляецца яе лідарам.

У 1993 годзе паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, у 1998 годзе скончыў яго па спецыяльнасці міжнароднае права. Да 2005 года быў практыкуючым юрыстам.