Амамбай
Амамбай | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC-4 | ||
Код ISO 3166-2 | PY-13 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амамбай (ісп.: Amambay) — адзін з дэпартаментаў Парагвая, плошча — 12 933 км². Насельніцтва — 114 917 чал. (2002), адміністрацыйны цэнтр — горад Педра-Хуан-Кабальера.
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Мяжуе з дэпартаментамі Кансепсьён (на захадзе), Сан-Педра (на паўднёвым захадзе) і Канендыю (на поўдні), а таксама з Бразіліяй (на поўначы і ўсходзе).
Тэрыторыя правінцыі размешчана на вышыні 300—400 м над узроўнем мора, дасягаючы 700 м (пагорак Пунта-Пора). На поўначы мяжа з Бразіліяй праходзіць па рацэ Апа, сярод іншых рэк можна адзначыць Акідабан, якая мае шэраг невялікіх прытокаў.
Сярэднегадавая тэмпература складае 21 ° C, дасягаючы 35 ° C летам і апускаючыся да −1 ° C зімой. Самыя дажджлівыя месяцы — са студзеня па сакавік.
На тэрыторыі дэпартамента размешчаны нацыянальны парк Сера-Кора, плошча 12 га, створаны ў 1976 годзе.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Важным фактарам у эканоміцы рэгіёну з’яўляецца гандаль, пераважна з-за памежнага становішча з Бразіліяй. Развіта развядзенне буйной рагатай жывёлы, асноўныя сельскагаспадарчыя культуры — бавоўна, рыс, бананы, кава, цукровы трыснёг, лімоны, кукуруза, гародніна і інш. Маюцца прадпрыемствы па вытворчасці керамікі і прадпрыемствы харчовай і малочнай прамысловасці.