Амерыканскі ламанцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканскі ламанцін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichechus manatus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 22103

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180684
NCBI  9778
EOL  328644
FW  53129

Амерыканскі ламанцін (Trichechus manatus) — буйное воднае млекакормячае сямейства ламанцінавых, якія жывуць уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.

Сярэдняя даўжыня дарослага амерыканскага ламанціна складае прыблізна 3 м, хоць некаторыя асобіны могуць дасягаць 4,5 м у даўжыню, улічваючы хвост. Вага гэтых жывёл вар'іруецца ў сярэднім у межах 200—600 кг, самыя буйныя асобіны рэдка дасягаюць паўтары тоны. Саміцы звычайна даўжэйшыя і цяжэйшыя за самцоў. Дзіцяняты пасля нараджэння у даўжыню складаюць 1,2-1,4 м і важаць прыкладна 30 кг. Дарослыя асобіны маюць блакітна-шэрую афарбоўку цела, дзіцяняты ў першы месяц свайго жыцця пафарбаваныя ў больш цёмныя колеры.