Амерыканскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканскі ўніверсітэт
англ.: American University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: American University
Заснаваны 1893
Студэнты 12 445[1] і 14 001[2]
Размяшчэнне Вашынгтон, ЗША
Сайт american.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амерыканскі ўніверсітэт (англ.: American University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны актам Кангрэса ЗША ў 1893 годзе па ініцыятыве біскупа-метадыста Джона Флетчэра Хёрста, які імкнуўся стварыць навучальную ўстанову, якая б спрыяла служэнню грамадству, інтэрнацыяналізму і прагматычнаму ідэалізму.

Універсітэт фактычна пачаў функцыянаваць у 1902 годзе, адкрыўся як навучальная ўстанова паслядыпломнай адукацыі ў 1914 годзе і прыняў першых студэнтаў у 1925 годзе. Хоць універсітэт і звязаны з метадысцкай царквой, рэлігійная прыналежнасць не з’яўляецца крытэрыем для паступлення.

Выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта ўключаюць двух лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, аднаго сенатара ЗША, 25 чненаў Кангрэса, дзясяткі паслоў і некалькі кіраўнікоў замежных дзяржаў. Універсітэт уваходзіць у пяцёрку найлепшых навучальных устаноў для Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, Кангрэса ЗША і іншых дзяржаўных устаноў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу
  • Школа камунікацый
  • Школа адукацыі
  • Школа міжнародных адносін
  • Цэнтр прафесійнага навучання і падрыхтоўкі кіраўнікоў
  • Школа грамадскіх спраў
  • Юрыдычны каледж

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]