Аналіз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аналіз (ад грэч. αναλυσις — раскладванне) — расчляненне прадмета пазнання, абстрагаванне яго асобных бакоў.

  1. Метад даследавання, які ўключае ў сябе вывучэнне прадмета з дапамогай разумовага або рэальнага раздзялення яго на складнікі — элементы (часткі аб’екта, яго прыкметы, уласцівасці, адносіны). Кожная з вылучаных частак аналізуецца асобна ў рамках адзінага цэлага. Адваротнае — сінтэз.
  2. Удакладненне лагічнай формы (будовы, структуры) развагі сродкамі фармальнай логікі.
  3. Сінонім навуковага даследавання наогул.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]