Анатоль Іванавіч Гаранін
Анатоль Іванавіч Гаранін | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1997 (73 гады) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Анатоль Іванавіч Гаранін (27 мая 1923, в. Чартавічы, Гомельская губерня — 16 лютага 1997) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бежыцкі інстытут транспартнага машынабудавання (1951).
Працаваў на Зэльвенскай машынна-трактарнай станцыі (Гродзенская вобласць; галоўны інжынер, дырэктар), Гродзенскім гарадскім камітэце КПБ (1-ы сакратар), Гродзенскім абласным камітэце КПБ (загадчык прамысловага аддзела), Беларускім праектна-тэхналагічным інстытуце «Белбыттэхпраект» (1967—1973, дырэктар), адначасова Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белбыттэхніка» (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1976—1988, прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў), Акадэміі кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991—1993).
Навуковыя нтарэсы: эканоміка прамысловасці; эканоміка бытавога абслугоўвання насельніцтва; праблемы ўдасканалення кіравання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Пашаны» і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Социально-экономические проблемы бытового обслуживания населения (вопросы теории и практики) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Горанин Анатолий Иванович. ― Москва, 1980.
- Качество продукции и пути его повышения в машиностроении (на материалах машиностроительных предприятий Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 594 / А. И. Горанин. ― Минск, 1968.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаранін Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 49.
- Горанин Анатолий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 124. — Ошибочная дата рождения: 25.05.
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Клінцоўскім раёне
- Памерлі 16 лютага
- Памерлі ў 1997 годзе
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Бранскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта