Перайсці да зместу

Ангон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ангон — доўгі двухшыпны чарашковы дроцік (кідальнае кап’ё). Пры пападанні ў цела ангон было цяжка дастаць, а нанесеныя ім раны прыносілі жорсткія пакуты. Калі ангон трапляў у шчыт, воін больш не мог свабодна ім валодаць і вымушаны быў пакідаць яго на полі бою. Ангон развіўся з кідальных коп’яў рымскіх легіянераў — пілумаў. Лічыцца тыповай зброяй франкаў і англасаксаў у VVIII ст. Двухшыпныя чарашковыя дроцікі, якія тыпалагічна ўзыходзяць да ангона, шырока выкарыстоўваліся ў 2-й палове I-га тыс. ў Скандынавіі, Фінляндыі, Латвіі, вядомы ў Літве і на паўднёвым захадзе Расіі. На тэрыторыі Беларусі знойдзены экзэмпляр ангона на гарадзішчы Пруднікі VIII ст. З пачатку II-га тыс. ангоны паступова выходзяць з ужытку. Аднак у Латвіі і на эстонскіх астравах іх працягвалі выкарыстоўваць у XIXIII стст. На землях Старажытнай Русі асобныя знаходкі ангонаў XXIII стст. выяўлены на паўночным захадзе Расіі, у заходніх рэгіёнах Беларусі (гарадзішчы Маскаўцы, Турыйск, Брэст).

  • Atgāzis, M. Dzelzs iedzitņa śkēpu gali ar atrakpēm Latvijā // Archeoloġija un etnogrāfija. — 1974. — Vol. 11. — S.
  • Артемьев, А. Р. О редких типах наконечников копий в Новгороде и Новгородской земле // Материалы по археологии Новгородской Земли, 1990 / Новгородская археологическая экспедиция, МГУ, ИА АН СССР и Новгородского музея, Новгородский государственный объединенный музей-заповедник; Под ред.: В. Л. Янина и др. — М., 1991. — 223 с. — С.
  • Плавінскі, М. А. Ангон / М. А. Плавінскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 29. — ISBN 978-985-11-0353-5.