Андрэй Сяргеевіч Давідзян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Сяргеевіч Давідзян
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 30 студзеня 1956(1956-01-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 2016(2016-11-13) (60 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Бацька Serge Davidyan[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музыкант
Інструменты вакал[d]
davidyan.su

Андрэ́й Сярге́евіч Давідзя́н (руск.: Андрей Сергеевич Давидян; 30 студзеня 1956, Масква13 лістапада 2016, Масква) — савецкі і расійскі музыкант, удзельнік шоу «Голас[ru]».[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 студзеня 1956 года ў Маскве ў музычнай сям’і. Маці — вядомая піяністка, бацька — тэнар Сяргей Давідзян.

З трох гадоў захапіўся музыкай, у школе выконвае папулярныя замежныя хіты. У 1972 годзе становіцца салістам рок-гурта «Високосное лето[ru]», удзельнікамі якога з’яўляліся Крыс Кельмі[ru], Аляксандр Сіткавецкі[ru], Юрый Цітоў і Ігар Акуджава. Давідзян выконваў кавер-версіі песень «Led Zeppelin», «Deep Purple», «Grand Funk Railroad[en]».

Адслужыўшы ў арміі, Андрэй Давідзян стварае гурт «Добровольное общество», працягваючы выконваць кавер-версіі хітоў класічнага року. З прыходам у гурт братоў-блізнят Паўла і Аляксандра Смяянаў у 1977 годзе, назва гурта змяняецца на «Виктория», а музычная стылістыка — на фанк. У 1979 годзе «Виктория» распадаецца, а Крыс Кельмі запрашае Давідзяна ў свой новы праект «Рок-Ателье[ru]». Гурт супрацоўнічае з тэатрам Ленкам[ru] і з’яўляецца першым выканаўцам культавай рок-оперы «Юнона и Авось[ru]». Давідзян з некалькімі музыкамі «Рок-Ателье» ненадоўга далучаецца да гурта «СВ[ru]», у канцы 1980-х далучаецца да маскоўскага рок-гурта «Альтер-Эго».

У 1993 годзе Андрэй Давідзян стварае свой уласны праект «Sound Cake», выконваючы фанк, джаз-рок[en] і соўл[en].

Восенню 2013 года Андрэй Давідзян стаў адным з удзельнікаў другога сезона праекта «Голас» на Першым канале, дзе ён выступіў у рамках трэцяга праслухоўвання ўсляпую і выканаў кампазіцыю «Georgia on my mind».

13 лістапада 2016 года Андрэй Давідзян памёр ад інсульта ў адной з маскоўскіх бальніц.

Зноскі

  1. Максимович, Алена (13.11.2016). "Умер звезда шоу «Голос» Андрей Давидян" [руская]. «Вокруг ТВ». Праверана 2020-04-04. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • davidyan.su — афіцыйны сайт Андрэя Давідзяна