Перайсці да зместу

Антоніа Артэга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоніа Артэга
Дата нараджэння 17 студзеня 1888(1888-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1939(1939-07-15) (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
  •  Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Прыналежнасць Рэспубліканская фракцыя (Іспанія)
Род войскаў Народная армія Іспанскай Рэспублікі
Званне палкоўнік
Камандаваў III Army Corps[d]
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоніа Артэга Гуцьерэс (ісп.: Antonio Ortega Gutiérrez; 17 студзеня 188815 ліпеня 1939) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Знаходзіўся на пасадах начальніка Галоўнага ўпраўлення бяспекі і часовага прэзідэнта ФК Рэал Мадрыд.

Нарадзіўся ў горадзе Рабе дэ лас Кальсадас. З 1906 года на ваеннай службе.

У снежні 1930 года прымаў удзел у паўстанні Хака, за што прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, але з абвяшчэннем рэспублікі судовы пераслед спынены[1].

У ліпені 1936 года, калі пачалася грамадзянская вайна, Артэга служыў лейтэнантам карабінерскага падраздзялення ў Іруне[2]. У ходзе баявых дзеянняў узначаліў паход апалчэнцаў да Вера-дэ-Бідасаа[3].

Са жніўня[4] па лістапад[5][6] 1936 года знаходзіўся на пасадзе грамадзянскага губернатара Гіпускаа. Удзельнічаў у абароне Іруна[7] і баях пад Мадрыдам[8]. Далей камандаваў 40-й змешанай брыгадай. З красавіка 1937 года кіраваў 7-й дывізіяй[9]. У маі[10]—ліпені[11] займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення бяспекі. Прыкладна ў той жа час уступіў у Камуністычную партыю[12]. Затым узначаліў VI армейскі корпус[13].

У маі 1938 года быў прызначаны камандзірам III армейскага корпуса[14]. Падчас сакавіцкага перавароту 1939 года выступіў супраць змоўшчыкаў[15].

Пасля заканчэння вайны Артэга быў схоплены франкістамі і расстраляны ў Алікантэ[16][17].

Падчас вайны быў часовым прэзідэнтам ФК Рэал Мадрыд[18][19].

  1. Barba Lagomazzini (20015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 539-540.
  2. Jiménez de Aberásturi 2003, p. 50.
  3. Barba Lagomazzinni (2015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 540.
  4. Thomas 2001, pp. 651–652.
  5. Barba Lagomazzini (2015). Hombres de armas de la República. p. 541.
  6. Jimenez de Aberasturi Corta. Crónica de la guerra en el Norte. 1936-1937. p. 118.
  7. Malerbe 1981, p. 275.
  8. Barba Lagomazzini (2015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 541-542.
  9. Engel. Historia de las brigadas mixtas del Ejército Popular de la República. 1936-1939. p. 51.
  10. Salas Larrazabal (2006). Historia del Ejército Popular de la República. p. 1432-1433, 1545.
  11. Bulloten. La guerra civil española. Revolución y contrarrevolución. p. 779.
  12. Thomas 2001, p. 682.
  13. Engel 1999, p. 184.
  14. Engel 1999, p. 182.
  15. Thomas 2001, p. 882.
  16. Thomas 2001, p. 899.
  17. Barba Lagomazzini. Hombres de Armas de la República. p. 542.
  18. García Candau 2007, pp. 221 y ss.
  19. Kassimeris 2007, p. 22.
  • Jiménez de Aberásturi, Luis María (2003). Crónica de la guerra en el norte (1936-1937). Txertoa.
  • Thomas, Hugh (2001). The Spanish Civil War. Londres: Penguin Books.
  • Malerbe, Pierre; et al (1981). Historia de España 9. La crisis del Estado: dictadura, república, guerra (1923-1939). Labor.
  • Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0.
  • García Candau, Julián (2007). El deporte en la Guerra Civil. Espasa Calpe.
  • Kassimeris, Christos (2007). European Football in Black and White: Tackling Racism in Football. Lexington Books.
  • Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939. Cambridge University Press. 
  • Bahamonde Magro, Ángel; Cervera Gil, Javier (1999). Así terminó la Guerra de España. Madrid: Marcial Pons. ISBN 84-95379-00-7
  • Bullonten, Burnett (2005). La guerra civil española. Revolución y contrarrevolución. Madrid. Alianza Editorial.
  • Cabanellas, Guillermo (1978). La Guerra civil y la victoria. Tebas. 
  • Jiménez de Aberasturi Corta, Luis María (2003). Crónica de la guerra en el norte (1936-1937). Txertoa. 
  • Preston, Paul (2013) [2011]. El Holocausto Español. Odio y Exterminio en la Guerra Civil y después. Barcelona: Debolsillo. 
  • Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2
  • Salas Larrazábal, Ramón (2006). Historia del Ejército Popular de a República.Madrid. La Esfera de los libros.
  • Zaragoza, Cristóbal (1983). Ejército Popular y militares de la República, 1936-1939. Barcelona: Planeta.