Ірун
| Населены пункт | |||
| Ірун | |||
|---|---|---|---|
| баскск.: Irun[1] | |||
|
|||
| 43°20′16″ пн. ш. 1°47′20″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Кіраўнік | Cristina Laborda Albolea[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 28 лютага 1776 | ||
| Вышыня цэнтра | 20 ± 1 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1[3] і UTC+2[3] | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Афіцыйная мова | іспанская і баскская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 20300–20305 | ||
| Аўтамабільны код | SS | ||
| irun.org | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Ірун (ісп.: Irún, баскск.: Irun) — горад на поўначы Іспаніі, у Краіне Баскаў, у правінцыі Гіпускаа. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баха-Бідасоа. Насельніцтва — 60 261 (2006). Размешчаны каля мяжы з Францыяй, на левым беразе ракі Бідасоа, праз якую злучаны мостам з французскім горадам Андай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычна горад быў цесна звязаны з Наварай. У 1200 годзе быў далучаны да Кастыліі. Першае пісьмовае згадванне пра Ірун адносіцца да 1203 годзе. З-за свайго стратэгічнага становішча на мяжы трох каралеўстваў (Кастылія, Навара і Францыя) пастаянна падвяргаўся нападам непрыяцельскіх войскаў. Да 1766 года залежаў ад бліжэйшага горада Андарыбія, 27 лютага 1766 года кароль Карл III дараваў Іруну незалежнасць.
У 1913 годзе Ірун атрымаў статус горада. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі горад быў асаджаным нацыяналістамі і пасля зацятага супраціву капітуляваў у верасні 1936 года. Пры гэтым значная частка горада была знішчана адыходзячымі рэспубліканцамі.
Зноскі
- ↑ Relación de Municipios y sus Códigos por Provincias — National Statistics Institute, 2019.
- ↑ Nomenclátor Geográfico de Municipios y Entidades de Población — 2024.
- ↑ а б https://www.worlddata.info/europe/spain/timezones.php Праверана 5 мая 2025.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2025 — 2025.