Антыманіды
Выгляд
Антымані́ды — злучэнні сурмы з менш электранегатыўнымі элементамі. Сваімі ўласцівасцямі яны нагадваюць інтэрметаліды. Часцей за ўсё такія злучэнні ўтвараюцца для металаў пабочных груп. З нікелем стыбій утварае злучэнні складу Ni2Sb3, NiSb, Ni5Sb2, Ni4Sb. З гэтага раду антыманід NiSb сустракаецца ў прыродзе ў выглядзе мінерала брэйтгаўптыту.
Антыманіды актыўных металаў магчыма сінтэзаваць, напрыклад, шляхам непасрэднага ўзаемадзеяння простых злучэнняў пры награванні:
Антыманід срэбра ўтвараецца пры прапусканні стыбіну праз растворы соляў срэбра:
Ag3Sb пашыраны ў прыродзе пад назваю дыскразіт.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Л. Глінка (1982). Загальна хімія (Підручник) (вид. 2-ге, перероб. і доп.). Київ: «Вища школа». с. 608.
- Голуб А. М. Загальна та неорганічна хімія. Том 2. — Київ: Вища школа, 1971. — 416 с., ил.