Антыпірэн
Антыпірэн (ад грэч. anti- — прыстаўка, якая азначае супрацьдзеянне, і грэч. руr — агонь) — кампанент, дадаваны ў матэрыялы арганічнага паходжання з мэтай забеспячэння супрацьпажарнай абароны.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Антыпірэны запавольваюць узгаранне і гарэнне ў сувязі з тым, што ўтрымліваюць запавольнікі гарэння (фасфаты амонію, бору, хларыд амонію), сінергісты (рэчывы, якія ўзмацняюць дзеянне асноўнага запавольніка) і стабілізатары, якія абмяжоўваюць расход запавольніка.
Спосаб ўвядзення антыпірэнаў залежыць ад тыпу матэрыялу, які абараняецца. Так, драўніну прапітваюць растворам антыпірэну або наносяць на яе паверхню фарбу, якая змяшчае антыпірэн. У сінтэтычныя палімеры антыпірэны могуць быць уведзеныя на стадыі іх атрымання, пры наступнай перапрацоўцы або ў гатовы выраб.
Антыпірэн часцей за ўсё сустракаецца ў продажы ў выглядзе воднага раствора або парашка.