Апошні з магіканаў (фільм, 1992)
Апошні з магіканаў | |
---|---|
англ.: The Last of the Mohicans | |
Жанр | экранізацыя рамана[d], драматычны фільм, рамантычны фільм, ваенны фільм[d] і меладрама[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Morgan Creek Entertainment[d] |
Працягласць | 112 хв.[1] |
Бюджэт | $40 млн |
Зборы | $75,5 млн |
Краіна | |
Мова | французская і англійская |
Год | 26 жніўня 1992[1] і 14 студзеня 1993[2] |
IMDb | ID 0104691 |
«Апо́шні з магіка́наў» (англ.: The Last of the Mohicans) — амерыканская эпічная гістарычная драма рэжысёра Майкла Мана, выдадзеная ў 1992 годзе. Фільм зняты паводле аднайменнага рамана 1826 года Джэймса Фенімара Купера, які апавядае пра падзеі 1757 года ў часе французскай і індзейскай вайны. У галоўных ролях Дэніел Дэй-Льюіс, Мэдлін Стоу і Джодзі Мэй.
Да фільму напісанае музычнае суправаджэнне кампазітараў Трэвара Джонса і Рэндзі Эдэльмана, а таксама песня «Я знайду цябе» гурту «Clannad». Галоўная мелодыя фільму ўзятая з тэмы «The Gael» шатландскага барда Дугі Мак-Клейна.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя адбываецца ў 1757 годзе ў часе вайны французаў і індзейцаў у Адырандацкіх гарах, у брытанскай калоніі Нью-Ёрку. Маёр брытанскай арміі Данкан Хэйвард прыбывае ў Олбані. Яго накіроўваюць у падначаленне палкоўніку Эдмунду Манро, камандзіру форту Уільям Генры. Хэйвард атрымлівае даручэнне эскартаваць абодвух палкоўнікавых дачок, Кору і Эліс, да бацькі. Ён сябар сям’і і закаханы ў Кору, якой перад выхадам робіць прапанову, аднак тая пакідае яе без адказу.
Маёр Хэйвард, абедзве жанчыны і аддзел брытанскіх ваенных рушаць па перасечанай мясцовасці з правадніком Магуа, гуронскім ваяром. Магуа прыводзіць іх у пастку, дзе гінуць усе салдаты, аднак Хэйварда і жанчын уратоўвае своечасовае прыбыццё магіканскага правадыра Чынгачгука з сынам Ункасам і прыёмным белым сынам «Сакаліным Вокам», якія забіваюць усіх нападнікаў, акрамя Магуа. Ратаўнікі пагаджаюцца правесці жанчын з Хэйвардам да форту. У часе бітвы Сакалінае Вока заўважыў, што Магуа хацеў забіць Кору, і пацікавіўся Дункана, ці ведае той прычыну. У часе падарожжа Кора і Сакалінае Вока, а таксама Ункас і Эліс знаёмяцца бліжэй адзін з адным.
Дабраўшыся да форту, аддзел знаходзіць яго пад аблогай французска-гуронскіх войскаў. Трапіўшы ўнутар, яны знаходзяць палкоўніка Манро, які накіроўвае маёра Хэйварда па адчайна неабходную дапамогу. Тут Кора і Сакалінае Вока жарсна цалуюцца, а Хэйвард пачынае раўнаваць. У адказ Кора ўрэшце вырашае адмовіць яму ў замужжы.
Калі Манро адмаўляецца адпусціць рушэнцаў-індзейцаў на абарону сваіх сем’яў і дамоў, як абяцаў раней, Сакалінае Вока адпускае іх сам, аднак застаецца на абарону форта, і па абвінавачванні ў непадпарадкаванні прыгавораны да павешання. Аднак тым часам на перамовах французскі генерал Луі-Жазеф дэ Манкальм паказвае Манро перахопленае паведамленне, у якім форту адмаўляюць у падмацаванні. Манкальм прапануе адпусціць брытанцаў з гонарам, пакінуўшы ім нават зброю. Манро, сілы якога сканчаюцца, вырашае здаць форт. Тым не менш Магуа, саюзнік французаў, незадаволены такім рашэннем, бо палае прагаю помсты Манро, якога вінаваціць у колішніх шкодах сабе і сваёй сям’і.
Наступнага дня палкоўнік Манро з салдатамі і іхнімі сем’ямі сыходзяць з форту. Магуа і яго гуронскія ваяры нападаюць на іх з засады. Магуа ўласнаручна забівае Манро, Сакалінае Вока і магіканы з боем вырываюцца і адводзяць Кору, Эліс і Хэйварда ў бяспечнейшае месца. Аднак пазней Магуа захоплівае маёра і жанчын, адводзіць вязняў у гуронскую вёску і склікае сход на чале з сахэмам. Сакалінае Вока прыходзіць у вёску, каб ратаваць жыцці палоннікаў.
Сахэм вырашае вярнуць Хэйварда брытанцам, Эліс аддаць Магўе, а Кору спаліць жыўцом. Сакалінаму Воку за яго адвагу дазволена сысці без перашкодаў. Сакалінае Вока просіць Хэйварда перакласці сахэму, што ён просіць спаліць замест Коры сябе. Аднак Хэйвард аддае за Корына жыццё сваё.
Адышоўшы з Корай на бяспечную адлегласць, Сакалінае Вока цаляе ў Хэйварда, каб скончыць яго пакуты на вогнішчы. Чынгачгук, Ункас і Сакалінае Вока накіроўваюцца ўваслед гуронам на дапамогу Эліс. Першым Магўу даганяе Ункас, аднак гіне ў бойцы з ім. Эліс вырашай упасці са скалы ў прорву, чым ісці да Магуа. Пакуль Сакалінае Вока стрымлівае рэшту гуронаў у затоцы, Чынгачгук б’ецца з Магуа і помсціць за сына. Чынгачгук моліцца Вялікаму Духу, каб той прыняў Ункаса, называючы сябе «апошнім з магіканаў».
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Фільм заваяваў «Оскар» за найлепшы гук (Крыс Джэнкінс, Дуг Хэмфіл, Марк Сміт, Сайман Кей).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Вікіцытатнік на англійскай мове змяшчае збор цытат, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Апошні з магіканаў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)