Джэймс Фенімар Купер
| Джэймс Фенімар Купер | |
|---|---|
| James Fenimore Cooper | |
| Партрэт Джэймса Фенімара Купера (худы. — Джон Уэслі Джарвіс, 1822) | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 15 верасня 1789[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 верасня 1851[1][2][…] (61 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Уільям Купер[d] |
| Жонка | Susan Augusta Delancey[d] |
| Дзеці | С'юзан Фенімар Купер[d], Paul Fenimore Cooper[d] і Charlotte Fenimore Cooper[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, афіцэр, раманіст, дзіцячы пісьменнік, біёграф, Western author |
| Гады творчасці | 1820—1851 |
| Жанр | нон-фікшн[d] і прыгоды[d] |
| Мова твораў | англійская |
| Дэбют | «Засцярога» (1820) |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды |
Зала славы Нью-Джэрсі[d] (2015) |
| Подпіс |
|
Джэймс Фенімар Купер (англ.: James Fenimore Cooper; 15 верасня 1789, г. Берлінпан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 14 верасня 1851) — амерыканскі пісьменнік, пачынальнік гістарычнага жанру ў амерыканскай літаратуры.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Ельскім універсітэце. У 1806—10 служыў на флоце. У 1826—33 жыў у Еўропе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы раман «Перасцярога» (1820). Гістарычны раман «Шпіён» (1821) расказвае пра вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Рамантычная паэтызацыя мора ў раманах «Лоцман» (1823), «Чырвоны карсар» (1827), «Марская чараўніца» (1830). У цэнтры нацыянальнай эпапеі з 5 раманаў («Піянеры», 1823; «Апошні з магікан», 1826; «Прэрыя», 1827; «Следапыт», 1840; «Зверабой», 1841) праблемы ўзаемастасункаў прыроды, чалавека і цывілізацыі. Пенталогія вызначаецца рысамі прыгодніцкай, гістарычнай і філасофскай прозы, дасканалай распрацоўкай індзейскай тэмы, якой упершыню нададзена трагічнае гучанне. Аўтар сатырычнага рамана «Манікіны» (1835), «Еўрапейскіх нататкаў» (т. 1—5, 1836—38) і інш. У 1840-я г. апублікаваў каля 20 раманаў.
На беларускую мову асобныя творы Дж. Ф. Купера пераклалі Г. Далідовіч, Я. Саламевіч.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Апопші з магікан, або Аповесць пра 1757 год. — Мн., 1996. (пераклаў Генрых Далідовіч);
- Зверабой, або Першая сцяжына вайны. — Мн., 1997.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Dekker G. G. James Fenimore Cooper // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 James Fenimore Cooper // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 jeugdliteratuur.org
- ↑ Купер Джеймс Фенимор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малюковіч С. Дз. Ку́пер Джэймс Фенімор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 35. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ку́пер Джеймс Фенимор / Николюкин А. Н. // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 13. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1789 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
- Памерлі 14 верасня
- Памерлі ў 1851 годзе
- Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Асобы на марках
- Памерлі ад цырозу печані
- Англамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі ЗША