Араўкарыя бразільская
Араўкарыя бразільская | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Карта субтрапічных вільготных араўкарыевых лясоў | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Араўкарыя бразільская (Araucaria angustifolia) — від вечназялёных дрэў сямейства араўкарыевыя (Araucariaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі віду дасягаюць 40 м вышынёй, таўшчыні ствала — 1 м у дыяметры. Лісце жорсткае, тоўстае, трохкутнае ў перасеку 3-6 см даўжынёй, 5-10 мм шырынёй у аснове, з вострымі, як брытва бакамі. Яно захоўваецца на працягу 10-15 гадоў і пакрывае амаль усё дрэва, за выключэннем ствала і самых тоўстых галін.
Двухдомная расліна, з мужчынскімі і жаночымі шышкамі на розных дрэвах. Мужчынскія шышкі даўгаватыя, спачатку 4 см даўжынёй, да моманту выпуску пылку пашыраюцца да 10-18 см даўжынёй і 15-25 см шырынёй. Падобна ўсім іглічным дрэвам - апыляюцца ветрам. Жаночыя шышкі сферычныя, буйныя, 18-25 см у дыяметры, утрымліваюць каля 100—150 зерняў насення. Шышкі распадаюцца ў сталасці, каб выпусціць доўгія арэха- падобныя насеніны памерам у 5 см, якія затым разносяцца птушкамі, такімі як Cyanocorax caeruleus.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаная на поўдні Бразіліі, некаторых мясцовасцях у Парагваі і на паўночным усходзе Аргенціны (правінцыі Місьёнес і Карыентэс), дзе яна расце на пласкагор’ях на вышыні 500—1800 метраў над узроўнем мора.
Араўкарыю бразільскую вырошчваюць на крымскім узбярэжжы Чорнага мора, а маладыя расліны вырошчваюць у якасці пакаёвых раслін.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Дрэва
-
Ігліца
-
Ствол
-
Плады з насеннем
-
Насенне
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біологічна енциклопедія. Архівавана 18 вересня 2019. (руск.)
- Українська Радянська Енциклопедія Архівавана 21 листопада 2016. (укр.)