Арэхі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нелушчаныя арэхі ляшчыны

Арэ́хі — ядомыя плады арэхаплодных культур, складаюцца са шкарлупіны (цвёрдай ці мяккай) і ядомага ядра. Найбольш распаўсюджаныя арахіс, валоскі арэх, каштаны, кедравыя арэхі, ляшчына, мігдалы, мускатны арэх, фісташкі, фундук. Смачны і высокакаларыйны харчовы прадукт. Ядры змяшчаюць шмат тлушчу (30-60 %), бялкоў (да 20 %), мінеральныя солі, вітаміны B, C, каратын. Спелыя ядры спажываюць у свежым выглядзе. У кулінарыі выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх страў (крэмы, тарты, марозіва і г. д.), мучных і кандытарскіх вырабаў, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і інш. для прыгатавання соусаў. Захоўваць належыць у цёмным прахалодным месцы. З некаторых арэхаў (арахісу, валоскіх, кедравых) здабываюць каштоўныя алеі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]