Перайсці да зместу

Арма (графства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арма
англ.: Armagh, ірл.: Ard Mhacha
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Вялікабрытанія
Статус Графства
Уваходзіць у гістарычную правінцыю Ольстэр
Адміністрацыйны цэнтр Арма
Найбуйнейшы горад Лерган
Насельніцтва (2011) 174 792
Шчыльнасць 139,39 чал./км²
Плошча 1 254 км²
Арма на карце
Часавы пояс UTC+1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арма́ (англ.: Armagh; ірл.: Ard Mhacha) — гістарычнае графства на паўночным усходзе Ірландыі. Уваходзіць у склад правінцыі Ольстэр на тэрыторыі Паўночнай Ірландыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Арма, найбуйнейшы горад Лерган. Насельніцтва 174 792 чалавек (5-е месца сярод графстваў Паўночнай Ірландыі; даныя 2011 г.).

Плошча тэрыторыі — 1254 км² (6-е месца).

У насельніцтве Армы пераважаюць ірландцы-католікі, таму графства з’яўляецца адной з асноўных апор нацыяналістаў з Ірландскай Рэспубліканскай Арміі. З-за беспарадкаў і шматлікіх выпадкаў гвалту на рэлігійна-палітычнай глебе ў паўднёвай частцы графства, значная частка насельніцтва якога катэгарычна выступае супраць якой-небудзь брытанскай прысутнасці, доўгі час знаходзіўся значны кантынгент брытанскіх вайскоўцаў. Паўднёвая Арма з-за сваіх сувязяў з ІРА атрымала ад брытанскіх СМІ мянушку «бандыцкае графства».