Перайсці да зместу

Артэнсія Бусі дэ Альендэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артэнсія Бусі дэ Альендэ
ісп.: Mercedes Hortensia Bussi Soto de Allende
Дата нараджэння 22 ліпеня 1914(1914-07-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2009(2009-06-18)[3][1][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Чылі Чылі
Адукацыя
Веравызнанне каталіцызм
Род дзейнасці праваабаронца, палітык
Муж Сальвадор Альендэ
Дзеці Ісабель Альендэ[d] і Беатрыс Альендэ[d]
Узнагароды
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артэнсія Бусі дэ Альендэ (ісп.: Mercedes Hortensia Bussi Soto de Allende; 22 ліпеня 1914(1914-07-22)[1][2][…], Ранкагуа[4]18 чэрвеня 2009(2009-06-18)[3][1][…], Сант’яга[5]) — чылійская грамадска-палітычная дзяячка, жонка прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ, першая лэдзі Чылі ў перыяд з 1970 па 1973.

Бусі нарадзілася ў Вальпараіса ў заможнай сям’і марака гандлёвага флоту Чылі. Яна вучылася ва Універсітэце Чылі, дзе атрымала вышэйшую адукацыю як настаўнік гісторыі і геаграфіі. Бусі таксама вывучала статыстыку і працавала бібліятэкарам у Дэпартаменце статыстыкі.

24 студзеня 1939 года, падчас землятрусу ў Сант’яга, знаёміцца з Сальвадорам Альендэ. 17 сакавіка 1940 Бусі выходзіць замуж за яго.

Падчас прэзідэнцтва Альендэ, Бусі часта суправаджала мужа падчас паездак у розныя рэгіёны Чылі, а таксама за мяжу. Як першая лэдзі, яна займалася арганізацыяй дастаўкі гуманітарнай дапамогі і дабрачыннасцю.

Пасля ваеннага перавароту 1973 года, у выніку якога быў зрынуты яе муж Сальвадор Альендэ, Бусі эмігравала ў Мексіку. У эміграцыі стала вядомым грамадскай дзеячкай, адным з лідараў чылійскай апазіцыі ў выгнанні. Яна разгарнула міжнародную кампанію, накіраваную супраць дыктатарскага рэжыму Аўгуста Піначэта, выстаўляла сваю кандыдатуру на выбарах рэктара Універсітэта Глазга ў 1977 годзе.

24 верасня 1988 года, пасля 15 гадоў выгнання, яна вярнулася ў Чылі і ўзначаліла Фонд Сальвадора Альендэ. Памерла ў Сант’яга ва ўзросце 94 гадоў. Астанкі Бусі пахаваны на тэрыторыі былога Нацыянальнага кангрэса.

Зноскі

  1. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. а б Hortensia Bussi Soto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://www.emol.com/noticias/nacional/detalle/detallenoticias.asp?idnoticia=363444
  4. а б Каталонская Вікіпедыя — 2001.
  5. а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.