Асацыяцыя ігракоў Нацыянальнай хакейнай лігі
Асацыяцыя ігракоў Нацыянальнай хакейнай лігі | |
---|---|
англ.: The National Hockey League Players' Association фр.: Association des joueurs de la Ligue nationale de hockey | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Таронта |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1967 |
nhlpa.com |
Асацыяцыя ігракоў Нацыянальнай хакейнай лігі (англ.: The National Hockey League Players' Association; фр.: Association des joueurs de la Ligue nationale de hockey) — канадскі і амерыканскі прафсаюз, які аб’ядноўвае прафесійных ігракоў-хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая спроба стварыць прафсаюз прафесійных спартсменаў у НХЛ была зроблена ў 1957 годзе. Кіраўніцтва НХЛ сабатавала стварэнне прасаюза, шляхам пераводу хакеістаў, якія былі датычныя да стварэння прафсаюза, у ніжэйшыя лігі[1].
У 1967 годзе прафсаюз быў зарэгістраваны. Першы прэзідэнтам асацыяцыі стаў хакеіст «Таронта Мейпл Ліфс» Боб Пулфард.
Вядомасць прафсаюз пачаў здабываць з-за забастовак ігракоў НХЛ (так званых лакаўтаў), якія прыводзілі да адмены некаторых гульняў лігі, ці нават цэлых сезонаў.
Першую 10-дзённую забастоўку асацыяцыя правяла ў сезоне 1991/92 . У выніку лакаўту ігракі павялічыў сваю прэмію за плэй-оф, колькасць гульняў у сезоне НХЛ павялічылася з 80 да 84, была зменена сістэма свабодных агентаў[2]. Нязгуляныя падчас забастоўкі гульні былі згуляныя пазней.
У сезоне 1994/95 асацыяцыя таксама абвясціла лакаўт, які працягнуўся 3 месяцы, 1 тыдзень і 3 дні. Былі адменены 468 гульняў чэмпіянату і Матч усіх зорак НХЛ, каманды правялі ў сезоне ўсяго па 48 гульняў. Страйк пачаўся з-за таго, што кіраўніцтва НХЛ у новай калектыўнай дамове з ігракамі хацела ўвесці ліміт заробкаў для хакеістаў. У выніку забастоўкі ліміт заробкаў не быў уведзены.
Увядзенне ліміту заробкаў таксама стала прадметам канфлікту падчас лакаўта ў сезоне 2004/05 . Страйк працягнуўся 10 месяцаў і 6 дзён і прывёў да адмены ўсяго сезона. У выніку забастоўкі была заключана новая калектыўная дамова, якая ўсё ж уводзіла ліміт заробкаў ігракоў, які карэктаваўся б кожны год у залежнасці ад даходаў самой НХЛ. Таксама быў уведзены мінімальны заробак іграка[3].
У сезоне 2012/13 асацыяцыя аб’явіла чарговую забастоўку, якая працягнулася 3 месяцы, 3 тыдні і 1 дзень. Былі адменены 510 гульняў чэмпіянату і Матч усіх зорак, каманды правялі па 48 гульняў. Прадметам спрэчкі зноў стала калектыўная дамова паміж НХЛ і ігракамі. Кіраўніцтва НХЛ пры заключэнні новай калектыўнай дамовы жадала скараціць прыбыткі ігракоў да 57% ад агульнага прыбытку хакейнага клуба, абмежаваць працягласць кантрактаў і змяніць сістэму свабодных агентаў. 6 студзеня 2013 года паміж прафсаюзам і НХЛ была заключана новая дамова, якая прадугледжвала абмежаванне тэрмінаў дзеяння кантрактаў, устанаўленне новага мінімуму і ліміту заробкаў[4].
Зноскі
- ↑ Ross, J. Andrew, Trust and Antitrust: The Failure of the First National Hockey League Players' Association, 1957–1958 (The Journal of) Business and Economic History On-line, Vol.8, 2010
- ↑ Pincus, 2006, 170
- ↑ Highlights of the 2005 NHL Collective Bargaining Agreement | Agreement Ends NHL Lockout – Highlights of the New NHL CBA(недаступная спасылка). proicehockey.about.com. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2012. Праверана March 25, 2016.
- ↑ "Union ratifies new CBA". National Hockey League. 12 студзеня 2012. Праверана January 12, 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pincus, Arthur (2006). The Official Illustrated NHL History. Reader's Digest. ISBN 0-88850-800-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт NHLPA