Перайсці да зместу

Атавія Пікала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атавія Пікала
італ.: Ottavia Piccolo
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1949(1949-10-09)[1] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія актрыса агучвання, тэатральная актрыса, кінаактрыса
IMDb ID 0681583
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атавія Пікала (італ.: Ottavia Piccolo; нар.9 кастрычніка 1949) — італьянская тэле- і кінаактрыса.

Нарадзілася 9 кастрычніка 1949 года ў Бальцана, Італія. Першую ролю выканала ў 13 гадоў, сыграўшы ў тэлепастаноўцы аповесці Дастаеўскага «Белыя ночы», рэжысёр — Віторыа Катафаві. Удзельнічала пераважна ў тэлевізійных праектах (серыялы, шоу і інш.), часам здымаючыся і ў кінафільмах. Пасля ролі Лідзіі ў фільме «Серафіна» набыла шырокую папулярнасць у публікі. У 1980-я і 1990-я гады Атавія займалася толькі працай на тэлебачанні. У 2004 годзе адыграла сваю пакуль апошнюю ролю ў кіно (фільм «Tu la conosci Claudia?»). Таксама агучвала прынцэсу Лею ў італьянскай версіі эпапеі «Зорныя войны».

Атрымала некалькі прэстыжных прэмій за ролю Эрсіліі ў фільме Маўра Баланіні «Метэла» (1970 год), у тым ліку Прыз за лепшую жаночую ролю на Канскім кінафестывалі ў 1970 годзе.

  • (1975) «Зора» — Артэнсія Пуліда дэ Алівідадэс (кузіна Мігеля, сяброўка Зора)

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.