Перайсці да зместу

Атмасферныя ападкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэднія памесяцовыя ападкі

Атмасферныя ападкі — вада ў вадкім або цвёрдым стане, выпадае з аблокаў або асядае з паветра на зямную паверхню. Ападкі з аблокаў: дождж, град, снег.

Адрозніваюць:

  • абкладныя ападкі, звязаныя пераважна з цёплымі франтамі;
  • ліўневыя ападкі, звязаныя з халоднымі франтамі.

Ападкі з паветра: раса, шэрань, галалёд.

Ападкі вымяраюцца таўшчынёй пласта вады, якая выпала, у міліметрах. У сярэднім на зямным шары выпадае каля 1000 мм ападкаў у год, а ў пустынях і ў высокіх шыротах — менш за 250 мм у год.

Ападкі — адно з звёнаў вадазварота на Зямлі.