Шэрань
Шэ́рань — від цвёрдых атмасферных ападкаў. Уяўляе сабой тонкі пласт крышталічнага лёду рознай таўшчыні, які нарастае на паверхні зямлі і наземных прадметах пры негатыўнай тэмпературы глебы, малавоблачным небе і слабым ветры. Крышталі шэрані пры слабых маразах маюць форму шасцівугольных прызмаў, пры ўмераных — пласцінак, а пры моцных — тупаканцовых іголак. [1]
Утварэнне шэрані[правіць | правіць зыходнік]
Шэрань утвараецца шляхам дэсублімацыі вадзянога пара з паветра на паверхні глебы, травы, снежнага полага, а таксама на адкрытых паверхнях прадметаў у выніку іх радыяцыйнага астуджэння да негатыўных тэмператур, больш нізкіх, чым тэмпература паветра.
Найбольш спрыяльнымі для ўтварэння шэрані з’яўляюцца ясныя зацішныя ночы і шурпатыя паверхні цел, якія маюць малую цеплаправоднасць (напрыклад, драўляныя лавы, адкрытае глебавае покрыва і да т.п.). Слабы вецер, які прыводзіць у дотык з халоднай паверхняй усё новыя масы вільготнага паветра, вельмі спрыяе ўтварэнню шэрані. Моцныя вятры з’яўляюцца перашкодай гэтаму працэсу.
Шэраневыя кветкі[правіць | правіць зыходнік]
Гэта адмысловы від шэрані, які ўяўляе сабой адклад дробных крышталёў лёду, якія групуюцца плямамі, часта нагадваюць па форме і тэкстуры лісце дрэў або кветкі. Яны ўтвараюцца на цёплай глебе ў выніку рэзкага пахаладання, наступнага пасля працяглага пацяплення, звычайна — у восеньскі час.
Шэраневыя кветкі часцей за ўсё ўзнікаюць на друзлай аголенай глебе, а таксама наогул у месцах выхаду цёплага глебавага паветра. Акрамя гэтага, можна назіраць інеевыя кветкі і на ледзяным полагу рэк і азёр уздоўж расколін і палонак. Адклады інея фармуюцца сістэматычна і вельмі часта. Яны ўваходзяць у склад снежнага полага [2].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Котляков В. М. Иней. Гляциологический словарь. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — С. 153—154.
- ↑ В. М. Котляков. Иней. Гляциологический словарь. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — С. 154