Аіда Міцуа
Аіда Міцуа | |
---|---|
яп.: 相田みつを | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 мая 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1991 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Kazuhito Aida[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, каліграф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аіда Міцуа (яп.: 相田みつを Aida Mitsuo, 20 мая 1924 – 17 снежня 1991) — японскі паэт і каліграф, вядомы як Паэт дзэну[1]. Яго творы натхняліся дзэн-будызмам, у прыватнасці ён вядомы па працах, Ningen damono (Таму што я чалавек), Okagesan (Наш доўг іншым) і Inochi ippai (Жыві поўным жыццём)[2].
Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Аіда нарадзіўся ў горадзе Асікага ў Японіі ў 1924 годзе. У раннім узросце ён праявіў цікавасць да каліграфіі і паэзіі танка і адрозніваўся арыгінальным стылем[1][3]. Аіда вучыўся ў сярэдняй школе прэфектуры Татыгі ў Асікага. Пасля заканчэння школы ён пачаў вывучаць паэзію ў Муцу Ямасіта і каліграфію ў Івасавы Кей-сэкі. Таксама вядома, што на яго творчасць паўплывалі Міціакі Чжэн, Такэі Акіра і Кіна Казуёсі .
У 1954 годзе Аіда ажаніўся з Хірага Чые. Іх старэйшы сын Кадзута Аіда з’яўляецца дырэктарам музея Міцуа Аіда ў Токіа[4].
Кар’ера і спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць Аіды стала вядомай пасля выхаду ў 1984 годзе яго кнігі «Ningen damono» («Таму што я чалавек»)[3].
Пасля кровазліцця ў мозг Аіда памёр у Асікага, Татыгі, у 1991 годзе[2]. Неўзабаве пасля яго смерці, у 1996 годзе, у такійскім раёне Гіндза адкрыўся музей Міцуа Аіда. У 2003 годзе музей пераехаў у Такійскі міжнародны форум, шматфункцыянальны выставачны цэнтр[5]. Мастацкая выстаўка ўключае ў сябе каля 450 каліграфічных работ Аіды[6], і штогод фонд музея арганізуе некалькі семінараў па ацэнцы мастацтва па ўсёй краіне[7].
Былы прэм’ер-міністр Японіі Ёсіхіка Нода, як вядома, з’яўляецца заступнікам Аіды. У перадвыбарчай прамове 2011 года палітык цытаваў вершы Аіды: «Голец, неабавязкова пераймаць залатую рыбку». Гэта заўвага выклікала некаторую блытаніну адносна таго, што Нода меў на ўвазе, сярод яго паслядоўнікаў, але таксама рэзка павялічылася колькасць наведвальнікаў музея Аіды Міцуа і аднавіла цікавасць да творчасці Аіды[1].
Музей
[правіць | правіць зыходнік]Музей Міцуа Аіда (相田 みつを) — прыватны музей у Чыёда, Токіа, прысвечаны творчасці Аіды[8]. Музей быў адкрыты ў 1996 годзе ў Гіндза і ў 2003 годзе пераехаў на новае месца каля станцыі Юракуча[9], унутры Такійскага міжнароднага форуму[10].
Зноскі
- ↑ а б в Noda's Nod to the Poet of Zen . WSJ Blogs - Japan Real Time (2 верасня 2011). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ а б Miller, Scott J (2009). Historical dictionary of modern Japanese literature and theater. Lanham, Md.: Scarecrow Press. pp. 3–4. ISBN 9780810863194. Праверана 2015-05-23.
- ↑ а б Mitsuo Aida Museum =(недаступная спасылка). www.mitsuo.co.jp. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ "相田みつを"(яп.). 2015-02-06.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ 'Commemorating the 10th Anniversary of the Relocation of the Mitsuo Aida Museum: Even One Simple Thing' | The Japan Times (28 жніўня 2013). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Organization. Aida Mitsuo Museum | Japan National Tourism Organization . www.jnto.go.jp. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ = 相田みつを美術館 Mitsuo Aida Museum =(недаступная спасылка). www.mitsuo.co.jp. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Mitsuo Aida Museum .
- ↑ 'Commemorating the 10th Anniversary of the Relocation of the Mitsuo Aida Museum: Even One Simple Thing' . Japan Times (28 жніўня 2013).
- ↑ Mitsuo Aida Museum(недаступная спасылка). Japan Times (20 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2022. Праверана 1 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вэб-сайт (японская, англійская)