Аўліяр-Аладжынская бітва — бітва на Каўказскім ТВД (каля гор Аўліяр і Аладжа) у верасні-кастрычніку 1877 ў час руска-турэцкай вайны1877—1878. Руская армія (М. Т. Лорыс-Мелікаў, 56 тыс. ч., 220 гарм.) пасля шэрагу беспаспяховых атак аладжынскіх вышыняў у канцы верасня 1877, абыйшла ўмац. пазіцыі турэцкай арміі (Мухтар-паша, 37 — 38 тыс. ч., 74 гарм.), а потым 15(3).10.1877 адначасовымі ўдарамі з фронту і тылу на працягу трох дзён атачыла і разбіла галоўныя сілы турэцкай арміі, рэшткі сіл адкінула да Карса.
У час бітвы руская армія ўпершыню выкарыстала тэлеграфную сувязь.
Зноскі
↑ абА — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 62. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).