Аўтамагістраль Калыма
Аўтадарога | ||
«Калыма» | ||
---|---|---|
| ||
| ||
Асноўная інфармацыя | ||
Краіна | Расія | |
Рэгіён | ||
Статус | федэральная | |
Уладальнік | дзяржаўная | |
Кіруецца | Расаўтадар | |
Даўжыня | 2 032 км | |
Пачатак | Якуцк | |
Канец | Магадан (2032 км) | |
Дарожнае пакрыццё | жвіровае пакрыццё + асфальтабетон (першыя 155 км ад Магадана) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Федэра́льная аўтамабі́льная даро́га «Калыма́» (Калымская траса, Калымскі тракт) — дзеючая аўтадарога федэральнага значэння ў Расіі паміж Якуцкам і Магаданам. Працягласць 2032 км, з якіх 1197 км на тэрыторыі Якуціі, 835 км — Магаданскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сувязі з развіццём горназдабыўной прамысловасці ў 1920-х гадах, у Якуціі і на Калыме Савецкая дзяржава пачала ствараць сетку мясцовых дарог. У лістападзе 1931 года быў створаны «Дальбуд» — «Дзяржаўны трэст па прамысловым і дарожным будаўніцтве ў раёне Верхняй Калымы», адной з задач якога стала пабудова аўтадарогі ад Магадана да Усць-Неры і адгалінавання на Якуцк з выкарыстаннем працы зняволеных Поўначусходлага. Улетку 1932 года вязнямі і вольнанаёмнымі спецыялістамі былі ўведзены ў эксплуатацыю першыя 30 км дарогі і 90 км зімніка. Астатнія 1042 км да Усць-Неры будаваліся да 1953 года.
У канцы 1941 года пачалася праца над «Хандыгскай трасай», якая вядзе да Якуцку праз пасёлак Хандыга.
11 ліпеня 2003 года аўтамагістраль «Калыма» стала на 13 км даўжэй. Яе працягнулі да будынка паштамта ў цэнтры Якуцка.