Аўтамеханічны факультэт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Выгляд
Аўтамеханічны факультэт | |
---|---|
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1961 |
Дэкан | Аляксандр Сяргеевіч Мельнікаў |
Адрас | Магілёў, пр-т Міру, 43 |
bru.by/content/faculties… |
Аўтамеханічны факультэт (АФ БРУ) — адзін з факультэтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1961 годзе як машынабудаўнічы факультэт у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У выніку структурных пераўтварэнняў (у склад факультэта ўвайшлі ў 1986 годзе транспартны і ў 1992 годзе аўтатрактарны факультэты) з 1992 года машынабудаўнічы факультэт называецца аўтамеханічным.
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]На факультэце вядзецца падрыхтоўка студэнтаў, бакалаўраў, магістрантаў па спецыяльнасцях:
- Інавацыйная тэхніка для будаўнічага комплексу (па кірунках) са спецыялізацыяй:
- пад’ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне;
- дарожныя машыны і абсталяванне;
- будаўнічыя машыны і абсталяванне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
- Аўтамабілебудаванне
- Транспартнае, горнае і будаўнічае машынабудаванне
- Транспарт
- Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
- Аўтасервіс
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Транспартна-тэхналагічныя машыны
- Асновы праектавання машын
- Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Васілевіч Малачкоў (1961—1962);
- Аляксандр Аляксандравіч Слаўскі (1963);
- Аляксей Аляксандравіч Машкоў (1963—1964)
- Рычард Казіміравіч Левандоўскі (1964—1969)
- Анатоль Мікалаевіч Аладзьеў (1969—1974);
- Яўгеній Іванавіч Чыжык (1974—1975);
- Леанід Леанідавіч Барысаў (1975—1976);
- Анатоль Мяфодзьевіч Шчамялёў (1976—1980);
- Аляксей Нікіфаравіч Максіменка (1980—1992);
- Станіслаў Барысавіч Партноў (1992—2009);
- Аляксандр Сяргеевіч Мельнікаў (з 2009).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтамеханічны факультэт БРУ на сайце БРУ