Перайсці да зместу

Аўтобусная аварыя ў Гнібі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гнібі (Сенегал)
Гнібі
Гнібі
Месца ДТЗ.
Нацыянальная шаша № 1.

Аўтобусная аварыя ў Гнібі — буйное дарожна-транспартнае здарэнне ў акрузе Гнібі  (фр.), вобласць Кафрын  (фр.), Сенегал. Адбылося 8 студзеня 2023 года. Ахвярамі трагедыі сталі, па рознай інфармацыі, ад 125 да 140 чалавек загінуўшымі і параненымі. Аварыя стала самай смяротнай у краіне за апошні час[1].

А 3:15 на нацыянальнай шашы № 1  (фр.) у акрузе Гнібі ля горада Кафрын  (фр.) сутыкнуліся два аўтобусы[2][3][4]. Адзін рэйс ехаў з Дакара, а другі — з рэгіёну Кедугу  (фр.)[5]. Паводле даных мясцовых уладаў, у момант аварыі ў машынах знаходзілася 139 пасажыраў, не ўключаючы вадзіцеляў. Мэр Кафрына і пракурор горада Каалак  (фр.) патлумачылі, што ў аднаго аўтобуса лопнула шына. З-за гэтага ён сышоў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з іншай машынай[6][7].

У дзень здарэння Senenews паведамляла пра 38 загінулых і не менш за 100 параненых; прэзідэнт Сенегала Макі Сал заявіў у сваім Twitter-акаўнце, што ў аварыі загінулі 40 чалавек[5]. Іншыя крыніцы казалі аб 40 і 87 адпаведна[8][9][10]. Раніцай наступнага дня паведамлялася пра 39 загінулых і 95 пацярпелых[6].

Апошняе гэтак буйное ДТЗ у краіне адбылося ў 2017 годзе, калі таксама ў выніку сутыкнення двух аўтобусаў загінулі не менш за 25 чалавек[11]. Такім чынам, трагедыя ў Гнібі стала самай смяротнай дарожнай аварыяй для Сенегала за некалькі гадоў[1].

Прэзідэнт Макі Салі абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу[12][13]. 9 студзеня кіраўнік дзяржавы склікаў міжведамасны савет для абмеркавання «жорсткіх мер» па забеспячэнні бяспекі на транспарце[14]. Пазней прэм’ер-міністр Амаду Ба  (англ.) абвясціў, што начныя аўтобусныя рэйсы (з 11 гадзін вечара да 5 раніцы) будуць часова забаронены, як і ўвоз патрыманых шын. Для транспартных сродкаў, якія перавозяць людзей і тавары, уведзена абмежаванне хуткасці 90 км/г[15].

Зноскі

  1. а б "Senegal declares national mourning after bus crash kills dozens". Reuters. 08 Januari 2023. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. More than 30 dead in bus collision in central Senegal • FRANCE 24 English
  3. Bus crash kill 40 for Senegal, President Sall declare mourning period
  4. Dozens killed after buses collide in central Senegal
  5. а б В Сенегале объявили трехдневный траур после крупного ДТП
  6. а б Collision entre deux bus au Sénégal : le deuil national et la colère
  7. "Senegal in national mourning after bus accident kills dozens", TRT World, Праверана 9 January 2023
  8. "More than 30 dead in bus collision in central Senegal", Youtube, FRANCE 24 English, 8 January 2023, Праверана 8 January 2023
  9. "At least 40 killed, 87 injured in Senegal traffic accident", Al Jazeera, 8 January 2023, Праверана 8 January 2023
  10. "Senegal bus crash kills 40: President Sall declares mourning period". BBC News [брытанская англійская]. 2023-01-08. Праверана 2023-01-09.
  11. "40 people killed, dozens injured in bus crash in Senegal". NPR. 08 Januari 2023. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  12. "40 people killed, dozens injured in bus crash in Senegal", Washington Post, January 8, 2023, Праверана 8 January 2023
  13. Dione, N. (8 January 2023), "Senegal declares three days of mourning after dozens killed in bus crash", The Sydney Morning Herald, Праверана 8 January 2023
  14. "40 dead, many injured in Senegal bus crash, president says". CNN. 08 Januari 2023. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  15. Senegal bans night buses after deadly accident. Africanews.(недаступная спасылка)