Аўтсайдэр
Аўтсайдэр (англ.: outsider — старонні) У беларускай мове азначае "той, які адстае". Радзей выкарыстоўваецца як прамая калька з англійскай мовы, у значэнні "які знаходзіцца па-за чаго-небудзь".
Дадзенае слова можа быць выкарыстана ў наступных прафесійных сферах:
- у спорце — удзельнік, які заняў апошняе месца ці які знаходзіцца ў ліку апошніх.
- у сацыялогіі — чалавек, які адстаў у сваёй сацыялізацыі.
- у гаспадарцы — капіталістычныя прадпрыемствы, якія не ўваходзяць у манапалістычныя аб’яднанні і знаходзяцца з імі ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе. У выніку канкурэнцыі аўтсайдэры часта бываюць паглынутыя манаполіямі. Сустракаюцца фіктыўныя аўтсайдэры, якія маюць таемныя дамовы з манаполіямі выступаць як іх канкурэнты з мэтай ўплыву на рынкавую кан'юнктуру. Аўтсайдэрамі называюць таксама біржавых спекулянтаў, якія не з’яўляюцца біржавікамі-прафесіяналамі. У Савецкім Саюзе таксама былі аўтсайдэры, але мелі іншае значэнне.
- суб'ект або аб'ект, які знаходзіцца сваёй формай ці сваім зместам па-за крытэрый суб'ектаў або аб'ектаў, якія адносяцца да групы/катэгорыі інсайдэраў ў пэўным часе і прасторы.
- член сацыяльнай групы, які займае ў ей малазначнае месца.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.