Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
Тып каледж
bgaek.by

Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — каледж у г.Бабруйск. Навучанне (дзённае і завочнае) па 3 спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, правазнаўства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1949 годзе як школа дзясятнікаў-будаўнікоў. З 1953 г. дзейнічаў як школа бухгалтароў калгасаў, ператвораная ў 1957 г. у сярэднюю сельскагаспадарчую навучальную ўстанову. У 1967 г. было адкрыта другое аддзяленне па падрыхтоўцы тэхнікаў-будаўнікоў. 5 красавіка 2001 г. каледж быў перайменаваны ў «Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж». 19 студзеня 2004 г. навучальнай установе прысвоены статус Установа адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум // Беларуская энцыклапедыя : ў 18 т. Т. 2. /Гал. Рэд. Г.П.Пашкоў. – Мн.,1996. – С.193

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]