Бакерон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакерон
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
  • Філадэльфія[d]
Насельніцтва
  • 68 595 чал. (2022)
Плошча
  • 91 669 км²
Бакерон на карце
Часавы пояс UTC-4
Код ISO 3166-2 PY-19
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бакерон (ісп.: Boquerón) — найбуйнейшы дэпартамент Парагвая, размешчаны на захадзе краіны. Тэрыторыя — 91 669 км², насельніцтва — 41 106 чалавек (2002). Адміністрацыйны цэнтр — горад Філадэльфія. На поўначы мяжуе з дэпартаментам Альта-Парагвай, на ўсходзе — з дэпартаментам Прэсідэнтэ-Аес, на поўдні — з Аргенцінай, на захадзе — з Балівіяй.

У 1992 годзе дэпартамент Бакерон быў аб’яднаны з дэпартаментам Нуэва-Асунсьён, тым самым былі адноўлены межы 1945 года. Бакерон — самы пустынны і засушлівы рэгіён краіны, колькасць ападкаў на поўначы складае 350 мм, на поўдні — 850 мм. Расліннасць бедная, прадстаўлена пераважна хмызнякамі і кактусамі.

Зноскі