Барыс Аляксандравіч Тураеў
Барыс Аляксандравіч Тураеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня (5 жніўня) 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1920 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, егіптолаг, археолаг, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
Навуковая сфера | гісторыя[1], егіпталогія[1], гісторыя рэлігіі[d][1] і археалогія[1] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Анатоль Нестаравіч Генка[d], Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі, Васіль Васілевіч Струвэ і Ivan Volkov[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Аляксандравіч Тураеў (24 ліпеня (5 жніўня) 1868, Навагрудак, Мінская губерня — 23 ліпеня 1920, Петраград) — гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1918), стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й гімназіі Вільні. Пасля заканчэння (1891) гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана, некалькіх гарадоў Італіі.
З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.
З 1912 г. — захавальнік збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея вытанчаных мастацтваў у Маскве. Жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцыі і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Аддзела Ўсходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.
У 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Ўсходу», які прынес яму сусветную славу.
Барыс Тураеў увёў у навуковы абарот мноства літаратурных помнікаў старажытнаегіпецкага пісьменства. Ён быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кароткая біяграфія і спіс галоўных прац Б. Тураева Архівавана 18 сакавіка 2018.
- Бібліяграфія прац Б. А. Тураева
- Біяграфія Б. А. Тураева
- Кароткая біяграфія і спадчына Б. А. Тураева Архівавана 18 сакавіка 2018.
- Профіль Барыса Аляксандравіча Тураева на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудку
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1920 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выкладчыкі СПбДУ
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Члены РАН
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Віленскай гімназіі
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Егіптолагі
- Усходазнаўцы Расійскай імперыі
- Гісторыкі Расіі
- Асірыёлагі
- Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона
- Правадзейныя члены РАН (1917—1925)
- Члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства