Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў
Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў | |
---|---|
Дата заснавання | 27 сакавіка 1987 |
Тып | грамадскае аб’яднанне[d] |
Старшыня | Анатоль Мікалаевіч Новікаў |
ГА «Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў», Белару́ская рэспубліка́нская арганіза́цыя ветэра́наў, Беларуская рэспубліканская арганізацыя ветэранаў вайны, працы, Узброенных Сіл і праваахоўных органаў — добраахвотная грамадская арганізацыя.
Створана ў 1987 годзе. У 1991—1995 гадах называлася Арганізацыя ветэранаў Рэспублікі Беларусь. Асноўныя задачы — абарона канстытуцыйных правоў і свабод старэйшага пакалення, далучэнне ветэранаў да ўдзелу ў грамадскім жыцці, пасільнай працоўнай дзейнасці. Аб’ядноўвае 6 абласных, Мінскую гарадскую на правах абласной, 165 гарадскіх і раённых арганізацый ветэранаў, усяго больш за 2,5 млн чалавек па стану на 1996 год. Усе структурныя падраздзяленні ўзначальваюць саветы ветэранаў. У складзе арганізацыі дзейнічаюць клубы і аб’яднанні ветэранаў па інтарэсах і праблемах ветэранскага руху.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская рэспубліканская арганізацыя ветэранаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 423. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў // Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь