Беларускія буржуазныя нацыяналісты
Выгляд
Беларускія буржуазныя нацыяналісты | |
---|---|
Белорусские буржуазные националисты | |
Жанр | вучэбны дапаможнік |
Аўтар |
У. М. Байчэнка П. П. Ярэмін |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 2011 год |
Асобнае выданне | 1957 год |
Выдавецтва | друкарня Вышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР |
Колькасць старонак | 52 старонкі |
Электронная версія |
«Беларускія буржуазныя нацыяналісты» (руск.: Белорусские буржуазные националисты) — сакрэтны вучэбны матэрыял КДБ СССР. Упершыню ён быў апублікаваны ў 2011 годзе ў межах рэвізіі вучэбных матэрыялаў КДБ СССР Службай бяспекі Украіны[1]. У кнізе змешчаная інфармацыя пра некалькі беларускіх антысавецкіх суполак падпольнікаў ды эмігрантаў і метады барацьбы з беларускімі нацыяналістамі.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]- Ад найвышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР (руск.: От высшей школы КГБ при Совете Министров СССР)
- Увядзенне (руск.: Введение)
- Глава I. Узнікненне беларускіх буржуазна-нацыяналістычных цэнтраў і арганізацыя і іх падрыўная дзейнасць у перыяд усталявання ў Беларусі савецкай улады і падчас грамадзянскай вайны (руск.: Глава I. Возникновение белорусских буржуазно-националистических центров и организация и их подпольная деятельность в период установления советской власти в Белоруссии и о время гражданской войны)
- Глава II. Падрыўная дзейнасць беларускага антысавецкага буржуазна-нацыяналістычнага падполля ў перыяд 1920—1945 гадоў (руск.: Глава II. Подрывная деятельность белорусского антисоветского буржуазно-националистического подполья в период 1920—1945 годов)
- Глава III. Падрыўная дзейнасць беларускага антысавецкага нацыяналістычнага падполля ў пасляваенны перыяд (руск.: Глава II. Подрывная деятельность белорусского антисоветского националистического подполья в послевоенный период)
- Глава IV. Закардонныя цэнтры і арганізацыі беларускіх буржуазных нацыяналістаў (руск.: Глава IV. Закордонные центры и организации белорусских буржуазных националистов)
- Заключэнне (руск.: Заключение)