Блэк-Элк
Выгляд
Блэк-Элк | |
---|---|
англ. Black Elk Peak | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 208 м |
Адносная вышыня | 890 м |
Першае ўзыходжанне | 1875 |
Размяшчэнне | |
43°52′18″ пн. ш. 103°31′54″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Паўднёвая Дакота |
Горная сістэма | Блэк-Хілс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пік Блэк-Элк (англ.: Black Elk Peak) — найвышэйшая гара ў масіве Блэк-Хілс. Месціцца на тэрыторыі штата Паўднёвая Дакота ў ЗША. Вышыня — 2208 м.
Уяўляе сабою конусападобную структуру, складзеную з граніту і метамарфічных парод. Схілы пакрыты лесам.
Да 2016 г. меў назву пік Харні (англ.: Harney Peak). Пераназваны ў гонар знакамітага шамана індзейскага народа лакота.