Метамарфічныя горныя пароды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гнейс

Метамарфічныя горныя пароды ўтварыліся ў выніку змены структуры, мінеральнага і часткова хімічнага складу магматычных і асадкавых горных парод.

Пры метамарфізме адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінералаў і ўтварэнне новых, больш устойлівых. Адрозніваюць эндагенны метамарфізм (з удзелам унутрызямных тэмператур, ціску, флюідаў) і касмагенны (узнікае ў астраблемах пад уздзеяннем на пароды ўдарных хваляў пры падзенні буйных метэарытаў.

Рэгіянальна-метамарфічныя пароды ўтвараюць вялікія аб'ёмы, часта маюць сланцавую або слаістую структуру (напр. амфібаліты, крышталічныя сланцы, гнейсы). Кантактна-метамарфічныя пароды займаюць малыя аб'ёмы, фарміруюцца вакол магматычных цел, на невялікай глыбіні, пры лакальна высокіх тэмпературах.