Брацкая ГЭС
Выгляд
Брацкая ГЭС — гідраэлектрастанцыя на Ангары ў горадзе Брацк Іркуцкай вобласці. Адна з найбуйнейшых і найбольш вядомых ГЭС Расіі. З'яўляецца другой, пасля Іркуцкай ГЭС, прыступкай Ангарскага каскаду ГЭС.
Будаўніцтва ГЭС афіцыйна пачалося ў 1954 годзе, скончылася ў 1967 годзе. Склад збудаванняў ГЭС:
- бетонная гравітацыйная плаціна даўжынёй 924 м і максімальнай вышынёй 124,5 м, якая складаецца з станцыйнай часткі даўжынёй 515 м, вадазліўнай часткі даўжынёй 242 м і глухіх частак агульнай даўжынёй 167 м.
- прыплацінны будынак ГЭС даўжынёй 516 м.
- берагавыя бетонныя плаціны агульнай даўжынёй 506 м.
- земляная правабярэжная плаціна даўжынёй 2987 м і левабярэжная даўжынёй 723 м. Устаноўленая магутнасць Брацкай ГЭС складае 4 500 МВт.