Ангара
Jump to navigation
Jump to search
Ангара | |
Вышыня вытоку | 456[1] м |
Вышыня вусця | 76 м |
Даўжыня | 1 км |
Расход вады | 4 530[2] м³/с |
Вадазбор | 1 км² |

Ангара каля горада Брацк
Ангара́ — рака ва Усходняй Сібіры, самы буйны правы прыток Енісея, адзіная рака, якая выцякае з возера Байкал. Працякае па тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага края Расіі.
Даўжыня Ангары 1779 км. Плошча вадазбору 1039 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,1 тыс. м³/сек.
Прытокі: Кітой, Кова (левыя), Чадабец (правы).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва паходзіць ад бурацкага кораня анга, які азначае «разяўлены», «раскрыты», «адкрыты», а таксама «прамоіна», «расколіна», «цясніна». У гістарычных крыніцах Ангара ўпершыню згадваецца ў XIII стагоддзі пад назвай Анкара-Мурэн. Першапачаткова ніжні працяг ракі ад упадзення прытоку Ілім насіў іншую назву — Верхняя Тунгуска.
Пабудовы[правіць | правіць зыходнік]
На рацэ пабудаваны Іркуцкая, Брацкая, Усць-Ілімская ГЭС.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Река Ангара, RussiaDiscovery
- ↑ 2,0 2,1 Angara At Tatarka, R-Arcticnet V4.0
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Река АНГАРА // Государственный водный реестр РФ(руск.)
- Ангара — река с двумя именами(руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ангара