Перайсці да зместу

Воткінская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воткінская ГЭС
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне
Рака Кама
Каскад Волжска-Камскі
Уласнік РусГідра
Статус дзеючая
Год пачатку будаўніцтва 1955
Гады ўводу агрэгатаў 1961-1963
Асноўныя характарыстыкі
Гадавая выпрацоўка электра­энергіі, млн  кВт⋅г 2 280
Разнавіднасць электрастанцыі плацінная рэчышчавая
Разліковы напор, м 17,5
Электрычная магутнасць, МВт 1 020
Характарыстыкі абсталявання
Тып турбін паваротна-лопасцевыя
Колькасць і марка турбін 8х , 2хПЛ 661-ВБ-930
Расход праз турбіны, м³/с 8х , 2х700
Колькасць і марка генератараў 8х , 2хСВ 1500/170-96
Магутнасць генератараў, МВт 8х100, 2х110
Асноўныя збудаванні
Тып плаціны вадаскідная бетонная, земляныя намыўныя
Вышыня плаціны, м 44,5 і 35,5
Даўжыня плаціны, м 191 і 4770
Шлюз аднакамерны двухнітачны з нізавым падыходным каналам
АРП 3х500 кВ, 5х220 кВ, 10х110 кВ
Сайт votges.rushydro.ru (руск.)
На карце
Воткінская ГЭС (Расія)
Воткінская ГЭС
Воткінская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Воткінская ГЭС — гідраэлектрастанцыя Камскага каскаду ў г. Чайкоўскага Пермскага краю, у 30 км ад г. Воткінск. Устаноўленая магутнасць 1000 МВт (1 млн квт). Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі 2320 млн кВт · гадз.

Будаўніцтва гідравузла пачалося ў 1955 годзе, у 1961 пушчаны 1-ы агрэгат, у 1963 годзе станцыя ўведзена на поўную магутнасць. У склад гідравузла ўваходзяць: 8-пралётная вадазліўная плаціна даўжынёй 191 м і вышынёй 44,5 м; земляныя намыўныя плаціны агульнай даўжынёй 4,79 км і найбольшай вышынёй 35 м; будынак ГЭС даўжынёй 308 м і 2-нітачны аднакамерны шлюз. Напорныя збудаванні агульнай даўжынёй 5,4 км утвараюць Воткінскае вадасховішча. У машыннай зале ГЭС ўстаноўлены 10 гідраагрэгатаў па 100 МВт. Электраэнергія, якая выпрацоўваецца ГЭС, перадаецца па высакавольтных лініях электраперадачы напругай 500, 220 і 110 кВ.