Бэржнікі
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Бэржні́кі[1] (польск.: Berżniki, традыцыйная беларуская назва — Бержнікі) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Келіг. Уваходзіць у Сэйнэнскага павета Падляскага ваяводства, у вясковай гміне Сэйны. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сэйнаў, за 109 км на поўнач ад Беластока.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Бержнікі ўпамінаюцца ў першай палове XV стагоддзя. У 1547—1557 гадах вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут мястэчка.
У 1559 годзе Бержнікі атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Бержнікі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. У 1810 годзе расійскія ўлады пазбавілі мястэчка магдэбургскага права.
На 1827 год у Бержніках было 55 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Бэржнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сувалкаўскага павета Беластоцкага ваяводства.
У часы Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах Бэржнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга рэйха. У 1973—1976 гадах вёска была цэнтрам вясковай гміны. У 1975—1998 гадах Бэржнікі ўваходзілі ў склад Сувалкаўскага ваяводства.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 464 чал.[2]
- XX стагоддзе: 1929 год — 323 чал.
- XXI стагоддзе: 2005 год — 320 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1819)
- Млын (XIX ст.)
- Могілкі каталіцкія з капліцай (1846)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Chlebowski B. Berżniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 156.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бэржнікі
- Бержнікі на сайце Radzima.org