Бяскільніца расстаўленая
Appearance
Бяскільніца расстаўленая | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Бяскільніца расстаўленая[3] (Puccinéllia dístans) — тыпавы від роду Бяскільніца (Puccinellia).
Арэал і месцапражыванне[правіць | правіць зыходнік]
Спрадвечна гэты від рос у Еўропе, аднак у цяперашні час ён таксама прысутнічае ў вялікай колькасці ў Паўночнай Амерыцы, дзе, магчыма, з’яўляецца інтрадукаваным відам. Расце ў вільготных месцах, часта з засоленымі глебамі (галафіты), напрыклад, па абочынах дарог, якія падвяргаюцца супрацьгалалёднай апрацоўцы[4].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна, якая ўтварае полыя сцёблы найбольшай вышынёй 40-60 см. На іх размяшчаюцца суквецці (каласы), ніжнія з іх маюць абгортку. На адыходных ад галоўнага сцябла восях сядзяць другасныя каласкі, якія змяшчаюць кветкі.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]
У некаторых абласцях Паўночнай Амерыкі гэты від стаў інвазіўным.
Некаторыя сінонімы[правіць | правіць зыходнік]
- Puccinellia embergeri H.Lindb.
- Puccinellia filiformis Keng
- Puccinellia fontqueri (Maire) Ponert
- Puccinellia glauca (Regel) V.I.Krecz. ex Drobov[5]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Grass Manual Treatment Архівавана 11 чэрвеня 2011 года.
- ↑ З поўным спісам сінонімаў можна азнаёміцца на старонцы бяскільніцы расстаўленай на сайце The Plant List
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — ISBN 8-87317-091-6.