Біблейскі пояс (Нідэрланды)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вынікі галасавання за Рэфармісцкую партыю на парламенцкіх выбарах 2003 года могуць служыць паказчыкам размяшчэння «Біблейскага пояса»

«Біблейскі пояс» (нідэрл.: De Bijbelgordel) — рэгіён Нідэрландаў з моцнымі кансерватыўнымі пратэстанцкімі традыцыямі. Назва дадзена па аналогіі з «Біблейскім поясам» у ЗША.

«Біблейскі пояс» праходзіць галоўным чынам па тэрыторыі правінцый Зеландыя, Паўднёвая Галандыя, Гелдэрланд і Аверэйсел. На поўнач ад яго знаходзяцца рэгіёны, дзе большасць насельніцтва складаюць умераныя пратэстанты і атэісты, на поўдзень - вялікая колькасць каталіцкага насельніцтва.

На фарміраванне рэгіёна аказала вялікі ўплыў Дванаццацігадовае перамір'е 1609-21, падчас якога пратэстанты з тэрыторый, якія засталіся пад кантролем Іспаніі, атрымалі магчымасць перасяліцца ў Рэспубліку Злучаных правінцый. Пазней, у 1834 годзе, у Галандскай рэфармацкай царкве адбыўся раскол, падчас якога яе кансерватыўныя плыні заснавалі ўласныя дэнамінацыі. Самая вядомая з іх — Хрысціянскія рэфармацкія цэрквы, якая дагэтуль мае вялікі ўплыў у рэгіёне.

Значная колькасць жыхароў рэгіёна па нядзелях наведвае царкву. Нараджальнасць на тэрыторыі «Біблейскага пояса» значна вышэйшая за сярэдні ўзновень па Нідэрландах. Мясцовыя жыхары аддаюць значную колькасць галасоў на выбарах за дзве кансерватыўныя партыі — Рэфармісцкую партыю і Хрысціянскі Саюз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]