Бібліятэка ўніверсітэта Осла
Бібліятэка ўніверсітэта Осла | |
---|---|
| |
Краіна | Нарвегія |
Адрас | Нарвегія, Осла |
Заснавана | 1811 |
Філіялы | 4 |
Вэб-сайт | ub.uio.no |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бібліятэка ўніверсітэта Осла (нарв.: Universitetsbiblioteket i Oslo, UBO) — галоўная навуковая бібліятэка ў структуры універсітэта Осла.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Бібліятэка была заснавана разам з універсітэтам у 1811 годзе. Першым дырэктарам бібліятэкі быў Георг Свердруп. Доўгі час выконвала ролю нацыянальнай бібліятэкі. Размешчана ў старым кампусе ўніверсітэта.
У 1913 годзе было завершана будаўніцтва бібліятэчнага корпуса Henrik Ibsens gate. З 1876 да 1922 года дырэктарам бібліятэкі быў Аксель Дролсум.
У 1989 годзе была заснавана нацыянальная бібліятэка, якая толькі ў 1998 годзе ўзяла на сябе традыцыйныя функцыі нацыянальнай бібліятэкі. У тым жа годзе ўніверсітэцкая бібліятэка пераехала ў новае памяшканне — Дом Георга Сведрупа, размешчаны ў новым кампусе.
Структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]
- Бібліятэка медыцыны і навук пра здароўе
- Бібліятэка гуманітарных і грамадскіх навук
- Бібліятэка права
- Бібліятэка матэматыкі і прыродазнаўчых навук
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бібліятэка ўніверсітэта Осла
- Афіцыйны сайт