Бігорскі манастыр
Манастыр | |
Бігорскі манастыр у Македоніі | |
---|---|
макед.: Свети Јован Бигорски | |
41°37′19″ пн. ш. 20°36′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Паўночная Македонія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Македонская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | Візантыйская архітэктура |
Заснавальнік | Паўночная Македонія |
Дата заснавання | 1020 |
Рэліквіі і святыні | Абраз Іаана Прадцечы (Бігорскага) |
Статус | Дзейны манастыр |
Сайт | bigorski.org.mk (макед.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бігорскі манастыр святога Іаана Прадцечы (макед.: Бигорски манастир) — манастыр некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы, які знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, побач з магістральным шляхам Дэбар-Гасцівар, ляжыць на схілах планіны Бістрэ, на беразе рэкі Радзіке паміж вёсак Ростуша, Велебрдо, Бітуша і Трэбішта. Назва «Бігорскі» злучана з манастырскімі пабудовамі з вапнавага туфа (па-македонску «бигор»).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Манастыр заснаваны ў 1020 году: паводле легенды манастыр з'явіўся на тым месцы, дзе манах Іаан вылавіў з ракі Радзіке цудадзейны абраз Іаана Прадцечы.
У XVI стагоддзі манастыр быў разбураны туркамі. Пасля турэцкага валадарства на тэрыторыі манастыра засталася толькі невялікая царква . Абраз Іаана Прадцечы таямнічым чынам знік і, паводле легенды, у поўнай захаванасці вярнуўся пазней — на тое жа месца, што і ўпершыню.
Аднаўленне манастыра пачалося толькі ў 1743 годзе ігуменам Іларыёнам.
Вядомы іканастас манастырскага храма — самы знакаміты іканастас у Македоніі. Ён быў створаны ў 1829—1835 гадах. Яго стваральнікі — Пётр Філіпаў-Гарката і яго брат Марка з сяла Гары, Макрарыдж Фркоўскі з сяла Галікнік і Аўрам Дзікаў з сынамі Вазілам і Філіпам з сяла Азоі. Іканастас падзелены на шэсць чыноў. Разьба ўяўляе сабою раслінны арнамент. У 1885 году быў створаны срэбны аклад вобраза Іаана Прадцечы, у якім яна захоўваецца і дагэтуль.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Димитров Б. Християнството в българските земи. Български манастири. София, 2001