Ваагн Гарнікавіч Хачатран
Ваагн Гарнікавіч Хачатран | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
арм.: Վահագն Խաչատրյան | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hambardzum Galstyan[d] | ||||||
Пераемнік | Ashot Mirzoyan[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ален Робертавіч Сіманян | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 красавіка 1959[1] (65 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Армянская апостальская царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваагн Гарнікавіч Хачатран (арм.: Վահագն Գառնիկի Խաչատրյան, 22 красавіка 1959, Сісіян) — армянскі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Арменіі з 13 сакавіка 2022 года[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе скончыў Ерэванскі Інстытут народнай гаспадаркі.
З 1980 да 1981 года служыў у Савецкай Арміі.
У 1981—1989 гадах працаваў эканамістам у ПА «Разданмаш».
З 1989 да 1992 года працаваў начальнікам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара дзяржпрадпрыемства «Марс».
У 1992—1996 гадах займаў пасаду мэра Ерэвана і саветніка прэзідэнта Арменіі.
З 1996 да 1999 года дэпутат парламента. Член Пастаяннай камісіі па фінансава-крэдытных, бюджэтных і эканамічных пытаннях. Член фракцыі «Рэспубліка».
На парламенцкіх выбарах у Арменіі 2007 года з’яўляўся прадстаўніком блока «Імпічмент»[3].
З 2021 да 2022 года займаў пасаду міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія.
На пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах 3 сакавіка 2022 года абраны прэзідэнтам Арменіі[4]. Заступіў на пасаду 13 сакавіка 2022 года.
Зноскі
- ↑ http://www.parliament.am/deputies.php?sel=details&ID=449&lang=eng
- ↑ Указы Президента Республики Армения
- ↑ «ИМПИЧМЕНТ», «ПОБЕДА», «СВОБОДА» | Aravot Ru
- ↑ В Армении избрали президента (руск.). Газета.ру (3 сакавіка 2022).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (арм.)