Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
руск.: Владимир Владимирович Путин
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
сцяг
2-гі і 4-і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
сцяг
з 7 мая 2012
Прэм’ер-міністр: Віктар Аляксеевіч Зубкоў (в. а.)
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік: Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
7 мая 2000 — 7 мая 2008
(в. а. з 31 снежня 1999)
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
Віктар Барысавіч Хрысценка (в. а.)
Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў
Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Папярэднік: Барыс Мікалаевіч Ельцын
Пераемнік: Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
сцяг
Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
сцяг
8 мая 2008 — 7 мая 2012
Прэзідэнт: Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік: Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Пераемнік: Віктар Аляксеевіч Зубкоў (в. а.)
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
16 жніўня 1999 — 7 мая 2000
(в. а. з 9 жніўня 1999)
Прэзідэнт: Барыс Мікалаевіч Ельцын (да 31 снежня 1999)
Папярэднік: Сяргей Вадзімавіч Сцяпашын
Пераемнік: Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
сцяг
Сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі
29 сакавіка — 9 жніўня 1999
Прэзідэнт: Барыс Мікалаевіч Ельцын
Папярэднік: Мікалай Мікалаевіч Бардзюжа
Пераемнік: Сяргей Барысавіч Іваноў
сцяг
Старшыня Савета міністраў Саюзнай дзяржавы
сцяг
27 мая 2008 — 18 ліпеня 2012
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
сцяг
Дырэктар ФСБ Расіі
25 ліпеня 1998 — 9 жніўня 1999
Прэзідэнт: Барыс Мікалаевіч Ельцын
Папярэднік: Мікалай Дзмітрыевіч Кавалёў
Пераемнік: Мікалай Платонавіч Патрушаў
 
Партыя: Да жніўня 1991 года член КПСС, у 1995 годзе кіраўнік рэгіянальнага аддзялення «НДР», з 2008 па 2012 старшыня «Адзінай Расіі» пры гэтым не з'яўляўся членам партыі.
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава
Навуковая ступень: кандыдат эканамічных навук
Прафесія: юрыст
Дзейнасць: прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
Месца працы:
Веравызнанне: праваслаўе[2]
Нараджэнне: 7 кастрычніка 1952(1952-10-07) (65 гадоў)
Ленінград, РСФСР, СССР
Бацька: Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін
Маці: Марыя Іванаўна Шэламава
Жонка: Людміла Аляксандраўна Пуціна (Шкрэбнева) (з 1983 да 2013)[3]
Дзеці: Кацярына і Марыя
 
Сайт: kremlin.ru
 
Ваенная служба
Гады службы: 19751991
Род войскаў: КДБ СССР
Званне: палкоўнік
 
Аўтограф: Putin signature.svg
 
Узнагароды:

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін (руск.: Влади́мир Влади́мирович Пу́тин; нар. 7 кастрычніка 1952, Ленінград) — прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (20002008 і з 2012), прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі (19992000 і 2008—2012).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). У кнізе «От первого лица» («Ад першай асобы»), біяграфіі Пуціна паводле ягоных інтэрв'ю ў расійскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзідэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР, з 1985 па 1990 год працаваў агентам савецкай выведкі ў ГДР (Усходняй Германіі). Пад прыкрыццём займання пасады кіраўніка Дома савецка-германскага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэннем за савецкімі студэнтамі ў ГДР[5].

У 1990 годзе вярнуўся ў Расію, працаваў памочнікам рэктара Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па міжнародных пытаннях, потым — дарадцам старшыні Ленінградскага Савета (гарадскі заканадаўчы сход) вядомага расійскага дэмакрата Анатоля Сабчака.

У чэрвені 1991 году Пуцін быў прызначаны старшынёй Камітэту па Знешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбургу. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненнем у горад замежных інвестыцый, адкрыцця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэння ў Пецярбургу валютнай біржы, пры яго судзеянні (як кажуць, з дапамогаю яго кантактаў ў былым савецкім КГБ і ўсходнегерманскай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 году Пуцін быў першым намеснікам старшыні ўраду Санкт-Пецярбургу.

У жніўні 1996 пачалася «маскоўская» кар’ера Уладзіміра Пуціна — ён быў прызначаны намеснікам упраўляючага справамі прэзідэнта Расіі. У сакавіку 1997 года Пуцін прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, начальнікам галоўнага кантрольнага ўпраўлення прэзідэнта РФ. З мая 1998 года Пуцін — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Наступным моцным узлётам пецярбурскага палітыка было прызначэнне яго дырэктарам ФСБ — расійскай спецслужбы. З сакавіка 1999 года Пуцін стаў сакратаром Рады Бяспекі Расіі.

Прэм’ер-міністарства і першы прэзідэнцкі тэрмін

У жніўні 1999 году прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Уладзіміра Пуціна прэм’ер-міністрам Расіі. 31 снежня 1999 года Ельцын сышоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзідэнта да наступных выбараў.

26 сакавіка 2000 году былі праведзеныя прэзыдэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімір Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнай папулярнасці ў расійскім грамадстве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэргічнага прэзідэнта-спартоўцы на фоне старога й хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжання сваёй палітычнай платформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыяметральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзідэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сымбалем адраджаючайся «Вялікай Расіі», новым «водцам».

Патрыётычны складнік пуцінскага курсу з’явіўся больш яскравым. Адным з першых рашэнняў Пуціна было прыняцце новага гімна на музыку гімна СССР і зацверджанне чырвонай савецкай харугвы для расійскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Саюза «буйнейшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя».

Прадстаўнікі палітычнай эліты ельцынскай эпохі паступова выціскаліся з улады. За махінацыі пачалося пераследаванне буйных бізнэсмэнаў-алігархаў Барыса Беразоўскага і Уладзіміра Гусінскага. 24 лютага 2004 года, менш чым за месяц да парламенцкіх выбараў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра не дастаткова лаяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазыцыю дыплямата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны гешэфт па зліцці нафтавых кампаній ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якога меўся з’явіцца найбуйнейшы ў свеце нафтавы канцэрн. Быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс знішчэння гэтай некалі найбуйнейшай і найбольш паспяховай расійскай карпарацыі.

У сферы знешняй палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненне стасункаў з краінамі СНД з мэтай стварэння процівагі пашыраючымся NATO і ЕС, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам з лідэрамі Еўрапейскага Саюза Пуцін асудзіў амерыканскую кампанію ў Іраце. Увогуле, прэзідэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Герхардам Шродэрам, італійскім прэм’ерам Сільвіё Берлусконі.

На парламенцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладай партыя «Адзіная Расія» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расіі дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэферэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парламент упершыню за гісторыю новае Расіі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблоко».

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расійская актыўнасць у Чачні.

Другі прэзідэнцкі тэрмін

14 сакавіка 2004 года Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзідэнцтва. Як і на парламенцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расіі ішла актыўная кампанія на карысць Пуціна. Расійская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзідэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін не мае права балатавацца на выбарах у 2008 годзе.

13 верасня 2004 года, з нагоды крызы з закладнікамі ў Беслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіравання, у ходзе якой былі адмененыя выбары губернатараў расійскіх рэгіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Міхаілам Гарбачовым як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртанне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ў канцы 2004 года Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтай падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча з перамогай у выбарах.

29 лістапада 2006 года падтрымаў дактрыну «рускага света».

Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін

Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года.

Рознае

З маладосці прэзідэнт займаўся дзюдо. Пуцін ёсць кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкай і англійскай мовамі. Да 2013 году быў жанаты з Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкае мовы. Мае дзвух дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).

8 мая 2008 пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм'ер-міністрам Расіі. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2012 г. і ў трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.

Зноскі

Спасылкі


Папярэднік:
Мікалай Дзмітрыевіч Кавалёў
4-ы Дырэктар ФСБ
25 ліпеня 1998 года — 9 жніўня 1999 года
Пераемнік:
Мікалай Платонавіч Патрушаў