Перайсці да зместу

Вавіла Нікамедыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вавіла Нікамедыйскі
Дата смерці не раней за 305 і не пазней за 311

Вавіла Нікамедыйскі (памёр паміж 305311) — хрысціянскі мучанік, настаўнік, паводле хрысціянскага паддання забіты разам з дзецьмі ў часы ганенняў імператара Максіміяна. Памяць у Праваслаўнай царкве 4 верасня (па юліянскім календары).

Падчас ганенняў імператара Максіміяна ў Нікамедыі на суд былі прыведзены старац Вавіла і 84 яго вучня, якія былі падвергнуты розным катаванням з мэтай атрымаць ад іх адрачэнне ад хрысціянства, пасля чаго былі абезгалоўлены. Целы пакараных смерцю ўначы былі тайна ўзяты хрысціянамі і вывезены ў Візантыю.

У адзін дзень з Вавілай Нікамедыйскім здзяйсняецца памяць Вавілы Антыяхійскага, гісторыя якога апісана Еўсевіем Кесарыйскім. Высоўваюцца здагадкі, што гэта мог быць адзін і той жа чалавек (у шэрагу візантыйскіх календароў нават адбываецца іх змешванне), але дастатковых падстаў для гэтага няма.

Зноскі