Ваенны музей Кітайскай народнай рэвалюцыі
Выгляд
Ваенны музей Кітайскай народнай рэвалюцыі | |
---|---|
Заснаваны | 1960 |
Месцазнаходжанне | |
junbo.mil.cn | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенны музей Кітайскай народнай рэвалюцыі (кіт.: 中国人民革命军事博物馆) — музей, размешчаны ў Пекіне і прысвечаны кітайскай ваеннай гісторыі.
Асноўны будынак — збудаванне вышынёй амаль 95 метраў. Экспазіцыя прадастаўляе ваенную гісторыю і культуру Кітая (пачынаючы з падзей пяці тысячагадовай даўнасці), у тым ліку развіцця Народна-вызваленчай арміі Кітая. Структура музея ўключае ў сябе вялікую колькасць павільёнаў. Галоўнымі выставачнымі заламі лічацца павільён Паўночнага паходу, зала япона-кітайскай вайны і грамадзянскай вайны.
Экспанаты вельмі разнастайныя: ваенны рыштунак, уніформа, аптычнае і медыцынскае абсталяванне, карты, дакументы. Маецца таксама сучаснае ўзбраенне (танкі, балістычныя ракеты і рэактыўныя самалёты).